Сусветны дзень аховы працы Талачынскі раён сустрэў з нулявым траўматызмам

28 апреля 2022 15:22

Сёння, у Сусветны дзень аховы працы, на базе раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці прайшоў навучальны семінар па гэтай тэматыцы і раённы Дзень аховы працы. У мерапрыемствах прынялі ўдзел начальнік Аршанскага міжраённага аддзела Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпатрамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Мікалай Давідовіч, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ганна Піменава і галоўны спецыяліст упраўлення Дзмітрый Драздоўскі, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Марына Дудчанка, начальнік РАНС Уладзімір Навіцкі, старшы інспектар па адміністрацыйнай практыцы Дзяржаўтаінспекцыі РАУС Кацярына Цітавец, адказныя за пытанні аховы працы службовыя асобы прадпрыемстваў і арганізацый раёна, грамадскія інспектары па ахове працы.

У рамках семінара прадстаўнікам прадпрыемстваў і арганізацый падрабязна, з канкрэтнымі прыкладамі і спасылкамі на нарматыўна-прававыя акты, растлумачаны розныя аспекты арганізацыі работы па ахове працы і расследаванні выпадкаў траўматызму, па забеспячэнні працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны.

Аналізуючы статыстыку вытворчага траўматызму, Мікалай Давідовіч паведаміў, што за першы квартал 2022 года ў Талачынскім раёне не зарэгістравана няшчасных выпадкаў са смяротным зыходам і цяжкімі наступствамі, а таксама здарэнняў, якія адносяцца да катэгорыі лёгкіх. Па рэспубліцы ж за першы квартал на вытворчасці загінула 187 чалавек (за аналагічны перыяд мінулага года — 162), цяжкія траўмы атрымалі 178 чалавек (летась — 188), няшчасных выпадкаў, што не адносяцца да катэгорыі цяжкіх, абылося 169 (за першы квартал мінулага года — 184).

Інспектар ДАІ заклікала працадаўцаў пільна ставіцца да разгляду кандыдатур на вакансіі вадзіцеляў і механізатараў: здараюцца выпадкі, калі ў чалавека, пазбаўленага права кіравання транспартнымі сродкамі, застаецца на руках пасведчанне (напрыклад, калі ён трапляе на ўлік да нарколага не праз ДАІ, а ў сувязі з сямейна-бытавымі канфліктамі), таму, прымаючы на працу шафёра ці трактарыста, лепш удакладніць звесткі пра яго ў Дзяржаўтаінспекцыі.

Начальнік РАНС прадэманстраваў відэафільм на тэму недапушчальнасці рызыкоўных паводзін на вытворчасці і ў побыце, праінфармаваў аўдыторыю пра функцыі мабільнага дадатку МНС, які ў небяспечных сітуацыях (стыхійнае бедства, пажар, траўмаванне і інш.) дапаможа карыстальнікам зарыентавацца і дзейнічаць правільна, а таксама заклікаў ўсіх усталёўваць у дамах і кватэрах аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, калі хтосьці пра гэта яшчэ не паклапаціўся.

Старшыня рённага аб’яднання прафсаюзаў урачыста ўручыла інжынеру па ахове працы УП «Рыдамльскі» Уладзіміру Раковічу пасведчанне грамадскага інспектара па ахове працы.

Іншыя падрабязнасці — у адным з бліжэйшых нумароў газеты.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2022
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене