І на чужыне, і на радзіме застаўся верным аднойчы і назаўсёды выбранай прафесіі

12 мая 2022 21:36

Адміністрацыя і калегі характарызуюць Віктара Ступака як стараннага і добрасумленнага работніка, паважанага ў калектыве, сапраўднага прафесіянала сваёй справы. На Талачынскі ўчастак электрасувязі Аршанскага занальнага вузла электрасувязі Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам» Віктар Віктаравіч уладкаваўся ў 2002 годзе манцёрам, ужо маючы дваццацігадовы стаж па гэтай спецыяльнасці, а пазней быў пераведзены і па сённяшні дзень працуе кабельшчыкам-спай-шчыкам.

Нарадзіўся Віктар у вёсцы Коласава, а прафесійны шлях пачынаў аж у Казахстане, куды бацькі пераехалі, калі яму было яшчэ тры гады. Там ён, вярнуўшыся з вайсковай службы, якую праходзіў на Далёкім Усходзе, быў прыняты на вузел сувязі (паштовая і электрычная тады яшчэ з’яўляліся адным ведамствам): адразу — шафёрам, паводле армейскай спецыяльнасці, але на гэтай пасадзе не затрымаўся — прайшоў курсы манцёраў, і з таго моманту асноўнымі яго прафесійнымі абавязкамі сталі абслугоў-ванне і рамонт абанентскіх ліній тэлефоннай сувязі і праваднога радыё.

Неад’емнай часткаю такой працы з’яўляецца ўзаемадзеянне з людзьмі: манцёр выязджае на выкананне заявак абанентаў, а таму павінен не толькі аператыўна выявіць няспраўнасць і якасна правесці рамонтныя работы, а яшчэ і знайсці агульную гаворку з чалавекам — зразумець яго патрэбы і жаданні, а ў складаных з тэхнічнага пункту гледжання сітуацыях даходліва і пераканаўча растлумачыць, наколькі рэальна ўсе гэтыя патрэбы і жаданні могуць быць задаволены.

Сям’ю Віктар Віктаравіч стварыў таксама ў Казахстане. Дарэчы, жонка ў той перыяд жыцця была яго калегаю — працавала тэлеграфісткай і тэлефаністкай (у цяперашні час занятая ў іншай сферы).

Грамадска-эканамічнае бязладдзе часоў Перабудовы, распаду СССР і постсавецкага перыяду не абышло і сувязістаў: Віктар Віктаравіч памятае часы дэфіцыту і фінансавых цяжкасцей, калі заробак даводзілася атрымліваць у натуральным выглядзе (грошы пераводзіліся ў краму). Тым не менш пакі-даць звыклую для сябе прафесійную сферу, без якой ужо не ўяўлялася жыццё, не збіраўся і насуперак усім праблемам працягваў займацца любімай справаю.

З прафесійнага пункту гледжання Віктар заўсёды адчуваў сябе на сваім месцы, але з гадамі ўсё мацней клікала родная зямля. І пад канец 90-х — пачатак 2000-х выспела рашэнне вярнуцца. Натуральна, што працаўладкавацца тут збіраўся па ранейшай спецыяльнасці, таму спачатку прыехаў у Талачын падчас водпуску і пацікавіўся, ці знойдзецца для яго месца на вузле электрасувязі (у той час гэта быў яшчэ менавіта вузел, а не ўчастак). Спецыяліста з такім вопытам прынялі ахвотна — і пазней ніколі не пашкадавалі пра тое, што ён папоўніў калектыў талачынскіх сувязістаў, бо свой высокі прафесійны ўзровень і чалавечыя якасці Віктар Ступак пацвердзіў на справе, стараннай штодзённай працаю робячы ўклад у бесперабойнае функцыянаванне сістэмы электрасувязі на тэрыторыі раёна.

Віктар Віктаравіч ужо даўно значыцца ў ліку лепшых работнікаў участка электрасувязі (на Дошцы гонару ў адміністрацыйным будынку размешчаны яго партрэт), а па выніках працы за 2021 год занесены на Дошку гонару Талачынскага раёна.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Май 2022
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене