Творчая сустрэча з пісьменнікам Францам Сіўко адбылася ў талачынскай бібліятэцы

25 мая 2022 14:56

Сёння ў цэнтральнай раённай біліятэцы адбылася творчая сустрэча с пісьменнікам Францам Сіўко. Франц Іванавіч нарадзіўся на Віцебшчыне, у Міёрскім раёне, але ў самым пачатку сустрэчы расказаў, што звязвае яго з нашым раёнам. Амаль 30 гадоў таму ён ужо выступаў на талачынскай зямлі, у яго была творчая сустрэча, на якой ён, сярод іншага, чытаў верш Пімена Панчанкі пра талачынцаў. Узгадаў пісьменнік гэты верш і падчас цяперашняй сустрэчы. Таксама рассказаў, што Талачын яму яшчэ запомніўся тым, што, паводле дарожных нататкаў аднаго з каталіцкіх святароў, якія Франц Іванавіч чытаў па-польску ў адным з каталіцкіх часопісаў, горад узгадваецца як цэнтр гандлю грыбамі і ракамі.

— Мяне тады зацікавіла, адкуль жа ж у горадзе на Віцебшчыне можа быць столькі ракаў, што пра гэта нават расказвалі падарожнікам, — усміхнуўся пісьменнік.

А яшчэ аднойчы, падчас працы ва ўніверсітэце, ён разам са студэнтамі прыязджаў на дыялекталагічную практыку ў Талачынскі раён…

Франц Іванавіч папярэдзіў, што чытаць свае творы ён не будзе, іх у электронным выглядзе лёгка можна знайсці ў інтэрнэце, а таксама ёсць яны ў аўдыё- і ў відэафармаце ў агучванні самога пісьменніка.

Падчас сустрэчы Франц Іванавіч расказаў пра сябе і свае кнігі,  паказаў на фотаздымках родныя мясціны і тых людзей, нямала з якіх і літаратараў, з кім ён сябраваў, сябруе, хто значна паўплываў на ягоную творчасць і светапогляд. Шмат гаварыў пра Льва Талстога, адзначаў, што адчувае нейкую роднасць з поглядамі вядомага пісьменніка на матэрыяльныя каштоўнасці і на бытавыя ўмовы.

Франц Сіўко скончыў філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта ў 1975 годзе, потым працаваў настаўнікам у Верхнядзвінску, у 1980 годзе пераехаў у Віцебск, дзе спачатку працаваў у школах, а пасля стаў выкладаць беларускую мову ў тэхналагічным універсітэце. Сваю школьную педагагічную дзейнасць Франц Іванавіч успамінае з гумарам і коратка характарызуе так: «У мяне былі разумныя дзеці і неразумныя бацькі».

Літаратурная творчасць пісьменніка пачалася ў 1983 годе, першая кніга прозы «З чым прыйдзеш?» выйшла з друку ў 1991 годзе і была прысвечана памяці маці Франца Іванавіча Стэфаніі Іосіфаўны.

— Калі памерла мая маці, гэта была для мяне вялікая страта. Мне хацелася развітацца з ёй не на вачах людзей, а сам-насам, я папрасіў усіх родных і суседзяў выйсці з дома і застаўся з ёй адзін… На той момант для мяне гэта было важна, хоць я і разумеў, што людзі могуць пакрыўдзіцца. Пасля пахавання маці я думаў, што не змагу нічога ніколі пра гэта пісаць. Але час — лепшы лекар, і я ўсё ж напісаў твор «Дзе маці» , — падзяліўся пісьменнік.

Франц Іванавіч расказаў пра свае кнігі, гісторыі іх узнікнення, а таксама дзяліўся прыгодамі са сваёй педагагічнай практыкі і свайго жыцця.  Адзначыў, што любіць выступаць перад маладой аўдыторыяй. Стараецца сустрэчу зрабіць урокам жыцця.

— Я імкнуся данесці падлеткам, што важна думаць пра сваю будучыню і быць асцярожнымі ў маладосці, не рабіць памылак, не давяраць занадта людзям… Трэба разумець, што любы твой учынак мае наступствы, — расказаў Франц Іванавіч, узгадваючы сваю сустрэчу з падлеткамі ў калоніі. — А яшчэ пра беларускую мову ім гавару — вы не карыстаецеся моваю, але сорамна гаварыць, што вы яе не ведаеце, тым больш вучыўшы столькі гадоў у школе…

Развітваючыся з прысутнымі на сустрэчы бібліятэкарамі, госць адзначыў, што, на яго погляд, асноўная задача бібліятэкара — навучыць людзей арыентавацца ў свеце кніг, бо чытачы не могуць самі разабрацца ў тым, што вартае ўвагі ў вялікай колькасці кніг, якія ёсць сёння на паліцах бібліятэк і кніжных крамаў. А таксама падзякаваў талачынцам за шчыры прыём, а дырэктару Талачынскай ЦБС Таццяне Мікалаеўне Свіркоўскай — за добрае валоданне беларускай мовай.

Падрыхватала
Алеся КУЗЬМІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (2 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
Творчая сустрэча з пісьменнікам Францам Сіўко адбылася ў талачынскай бібліятэцы, 10.0 out of 10 based on 2 ratings

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Май 2022
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене