Талачынскія меліяратары адзначылі дзве знакавыя даты (+відэа)

27 мая 2022 17:04

На наступным тыдні, у першую нядзелю чэрвеня, адзначаць сваё прафесійнае свята беларускія меліяратары. А ў талачынскіх прадстаўнікоў гэтай галіны сёлета яшчэ і юбілей: 1 лютага 1972 года створаны Талачынскі будаўніча-мантажны ўчастак Высоцкага будаўніча-мантажнага ўпраўлення, які з’яўляецца папярэднікам сённяшняга Талачынскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм. Але зімою святкаванне юбілею ў сувязі з асаблівасцямі эпідэміялагічнай сітуацыі вырашана было перанесці бліжэй да Дня меліяратара. І вось нарэшце ўрачыстасць адбылася — сёння ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці.

На свята былі запрошаны ветэраны (на здымку) і былыя кіраўнікі Талачынскага ПМС, кіраўнікі меліярацыйных прадпрыемстваў з Віцебска, Чашнікаў, Дуброўна, прадстаўнікі райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў АПК. Калектыў павіншавалі яго цяперашні дырэктар Уладзімір Лемешаў, галоўны бухгалтар дзяржаўнага прадпрыемства «Віцебскмеліявадгас» — кіруючая кампанія холдынга «ВітМелія» Пётр Страмужэўскі, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Пільшчыкава, былыя кіраўнікі ПМС Сяргей Яшчук і Анатоль Бажко.

Дырэктар, многія спецыялісты і работнікі прадпрыемства адзначаны за працоўныя заслугі Ганаровымі граматамі. Акрамя таго, запрошаныя на свята госці ўручылі падарункі ўсяму калектыву, сярод якіх кустарэз, зварачны інвертар, мікрахвалевая печка. А дзіцячыя і дарослыя калектывы і сольныя выканаўцы Цэнтра культуры, Талачынскай і Коханаўскай дзіцячых школ мастацтваў парадавалі аўдыторыю канцэртнай праграмай.

Эпізоды свята — у відэароліку.

Сяргей АБРАМОВІЧ.


VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Май 2022
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене