Сёння ў Коханаўскай СШ адчынены STEM-клас (+фота)

30 мая 2022 15:35

Свята апошняга званка ў Коханаўскай сярэдняй школе імя І. П. Кожара атрымалася адметным, асабліва прыемным: пасля заканчэння развітальнай лінейкі тут адбылося ўрачыстае адкрыццё STEM-цэнтра (або, па-іншаму, STEM-класа, класа робататэхнікі). Падобныя цэнтры на працягу апошніх гадоў былі створаны пад эгідай Парка высокіх тэхналогій у многіх школах Беларусі з мэтай забеспячэння ўмоў для развіцця здольнасцей вучняў, схільных да тэхнічнай творчасці і дакладных навук (расшыфроўка абрэвіятуры STEM у перакладзе з англійскай мовы — «навука, тэхналогіі, інжынерыя, матэматыка»).

У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Іна Галубкова, педагогі школы і юныя тэхнічныя творцы — навучэнцы, якія захапляюцца Scratch-праграмаваннем і робататэхнікай. Падрабязнасці — у газеце за сераду, 1 чэрвеня.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Май 2022
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене