Каталіцкія вернікі Талачына адзначылі дзень Святога Антонія Падуанскага

15 июня 2022 13:08

13 чэрвеня каталіцкія вернікі штогод адзначаюць дзень Святога Антонія Падуанскага. Але сёлета гэты дзень асабліва ўрачысты. 790 год таму, у 1232 годзе, Папа Рымскі Грыгорый lX кананізаваў Святога Антонія за яго шматлікія цуды. Трэба адзначыць, што адбылося гэта цераз год пасля смерці святара.

Яшчэ адна памятная дата ў гісторыі касцёла прыпадае на гэты год. У 1992 годзе, цераз шэсць дзесягоддзяў пасля закрыцця касцёла, вернікі атрымалі дазвол ад райвыканкама на стварэнне каталіцкай суполкі, якая і была зарэгістравана.

Ва ўрачыстасці прыняў удзел біскуп Алег Будкевіч. Яго цёпла сустрэлі вернікі.

Касцёл Святога Антонія занесены ў спіс гісторыка- культурных каштоўнасцяў нашай рэспублікі. Будаваўся ён болей сарака гадоў на месцы спаленага французамі Ў 1812 годзе. І толькі ў 1854 годзе касцёл быў урачыста асвечаны магілёўскім біскупам Вацлавам Жыленскім.

Пасля рэвалюцыі храмы перажылі нялёгкія гады барацьбы з рэлігіяй. Не мінула гэтая барацьба і Талачын. У 1932 годзе касцёл быў закрыты. Пасля вайны ў ім знаходзіліся райпрамкамбінат, склады. І вось ужо 30 гадоў вернікі маюць магчымасць свабодна маліцца Богу. Парафія невялікая, але вернікі робяць усё магчымае, каб касцёл і тэрыторыя вакол яго былі як мага прыгажэйшымі.

Марыя ХМЯЛЮК.

Фота Віктар Ведзень / Catholic.by.


VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июнь 2022
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Май   Июль »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене