У Талачынскім гісторыка-краязнаўчым музеі адбылася сустрэча з мастачкай Галінай Цыдзік (г. Мінск)

27 июля 2022 17:57

У цяперашні час у музеі экспануецца выстава Галіны Цыдзік «Догоняя солнце» (56 работ), арганізаваная грамадскім аб’яднаннем культуры і мастацтва «Вечеря», і сёння аўтар (на здымках — у капелюшы), а таксама старшыня аб’яднання Сяргей Далгарукаў і загадчык кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Яўген Шунейка сустрэліся з талачынскімі аматарамі выяўленчага мастацтва.

Мастачка расказала пра сябе, адказала на пытанні прысутных і правяла майстар-клас па маляванні акварэллю. Нарадзілася Галіна Цыдзік у 1967 годзе ў г.п. Мір Гродзенскай вобласці. З дзяцінства любіла маляваць і марыла стаць мастаком, але сур’ёзна займацца творчасцю пачала толькі ў сталым узросце. У 1989 годзе скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці квантавая фізіка, а ў 2019-м — Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў.

Выставу складаюць пейзажы і нацюрморты, прычым на большасці карцін прысутнічаюць кветкі. Не стаў выключэннем і майстар-клас — яго ўдзельнікам мастачка прапанавала намаляваць кветку цыкорыі.

Іншыя падрабязнасці пра творчасць Галіны Цыдзік і дзейнасць аб’яднання «Вечеря» шукайце ў адным з бліжэйшых нумароў газеты.

Сяргей АБРАМОВІЧ.


VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
У Талачынскім гісторыка-краязнаўчым музеі адбылася сустрэча з мастачкай Галінай Цыдзік (г. Мінск), 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2022
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене