Дзень без машыны — мінус дзве тысячы тон атруты. Але толькі калі ўсе разам

22 сентября 2022 9:54

Адмаўляцца ад аўтамабіля дзеля барацьбы з гіпадынаміяй і захавання чысціні навакольнага асяроддзя з кожным годам становіцца і лягчэй, і цяжэй адначасова. Лягчэй — таму, што цэны на паліва, запчасткі і паслугі па рамонце рухаюцца часцей уверх, чым уніз, а цяжэй — бо без машыны зараз нікуды і ніяк.

Нездарма, напрыклад, у Расіі, паводле паведамлення сэрвісу auto.mail.ru ад 4 верасня, пачалі прадаваць УАЗы з рухавікамі Еўра-0 (паралельна з Еўра-5): не хапае грошай на больш экалагічную мадэль — вось вам таксічная, карыстайцеся на здароўе (ці на хваробу?) і дзякуйце нам за клопат. Зрэшты, УАЗы — гэта для прадпрыемстваў і ўсялякіх жыццёва неабходных службаў, так што іх смурод давядзецца цярпець, па-іншаму пакуль што немагчыма, а калі б на мадэлі з атрутнымі рухавікамі пераселі ўсе аўтаўладальнікі з ліку фізічных асоб, дык тады сапраўды адбылася б экалагічная катастрофа, ва ўсялякім разе летняй спякотаю вялікія гарады ператварыліся б у камеры-душагубкі.

Паводле звестак Белстата (зборнік «Транспорт в Республике Беларусь», Мн., 2022), на канец 2021 года забяспечанасць насельніцтва легкавымі аўтамабілямі ў Беларусі складала 324 адзінкі на 1000 чалавек — ад 379 у Гродзенскай вобласці да 286 у Гомельскай (у Віцебскай — 306). Ва ўласнасці грамадзян знаходзілася 2998,9 тыс. легкавых аўтамабіляў, 144346 грузавых, 10984 аўтобусы, 415264 матацыклы і мотаролеры. Аналагічныя звесткі за 2020 год на сайце Белстата знайсці не ўдалося, а вось з 2019-м можна параўнаць: легкавых аўтамабіляў ва ўласнасці грамадзян тады было 3094,6 тыс., грузавых — 149154, аўтобусаў — 11647, матацыклаў і мотаролераў — 418861.

Колькасць транспартных сродкаў ва ўласнасці грамадзян Белстат вызначае на аснове звестак Дзяржаўта-інспекцыі, а значыць, адным з фактараў зніжэння вышэйпрыведзеных лічбаў (на 2021 год супраць 2019-га), магчыма, з’яўляецца ўвядзенне транспартнага падатку і, як вынік, масавае зняцце з уліку машын, якія ўжо не могуць удзельнічаць у дарожным руху з прычыны свайго безнадзейнага тэхнічнага стану.

Цікава, што, як паведамляла 7 верасня БелТА са спасылкаю на Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, у Беларусі шкодныя выкіды ў атмасферу ў параўнанні з 2015 годам скараціліся на 5,2%, а ў параўнанні з 2010-м — на 9,6%. Праўда, тлумачыцца гэта не змяншэннем колькасці транспартных сродкаў (напрыклад, з 2015 па 2019 год колькасць легкавых аўтамабіляў ва ўласнасці грамадзян вырасла з 2920,2 тыс. да 3094,6 тыс.), а рэалізацыяй аўтамабільнага паліва класа К5, выпускам тэхнікі, якая адпавядае экалагічным стандартам Еўра-5 і Еўра-6, пашырэннем выкарыстання электратранспарту. Найбольшая доля выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасферу, паведамляе агенцтва, прыпадае на мабільныя крыніцы (а гэта перш за ўсё транспартныя сродкі і самаходныя машыны) і складае 61% ад агульнай масы, або 728000 тон у год.

Калі падзяліць гэтую лічбу на 365, то атрымаецца, што за дзень з тэрыторыі рэспублікі ў атмасферу паступае ад транспартных сродкаў 1994,5 тоны рознага бруду. Такім чынам, калі б сёння, у Сусветны дзень без аўтамабіля, усе рухавікі ўнутранага згарання засталіся незапушчанымі, гэта быў бы важкі ўклад у ачышчэнне паветра, ды і не толькі яго, бо прадукты згарання паліва, як вядома, у цвёрдым выглядзе асядаюць на зямлю і трапляюць у вадаёмы.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 1.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: -1 (from 1 vote)
Дзень без машыны — мінус дзве тысячы тон атруты. Але толькі калі ўсе разам, 1.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Сентябрь 2022
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене