Сёння ў Талачыне адзначылі 30-годдзе Беларускага саюза афіцэраў

23 сентября 2022 19:59

Грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз афіцэраў» утворана ў верасні 1992 года (устаноўчы сход, на якім прынята рашэнне аб заснаванні БСА, адбыўся 20.09.1992). З нагоды юбілею сёння ў раённым Цэнтры культуры прайшло ўрачыстае мерапрыемства, у якім прынялі ўдзел члены талачынскай структуры БСА і іх родныя, прадстаўнікі раённай улады, педагагічнага і вучнёўскага калектываў Талачынскай СШ № 2 імя Героя Савецкага Саюза Мікалая Лугоўскага.

Старшыня талачынскай раённай структуры Беларускага саюза афіцэраў Аляксей Якіменка расказаў пра гісторыю ўзнікнення аб’яднання афіцэраў нашага раёна, пра яго ўдзел у грамадскім жыцці і патрыятычным выхаванні маладзі на сённяшнім этапе, уручыў членам арганізацыі юбілейныя медалі «30 лет БСО» (медалём адзначаны 15 чалавек, у тым ліку і сам Аляксей Антонавіч, які атрымаў яго на мінулым тыдні ў Віцебску — у ходзе аналагічнага мерапрыемства абласнога ўзроўню).

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Георгій Мурашка (таксама член БСА) павіншаваў афіцэраў са знамянальнай датай ад імя райсавета, райвыканкама і ад сябе асабіста, уручыў членам арганізацыі Ганаровыя граматы і падзякі за актыўны ўдзел у грамадскім жыцці і ўклад у патрыятычнае выхаванне маладых пакаленняў.

Таксама ў ходзе мерапрыемства ўручаны членскія білеты пяці новым членам БСА.

Іншыя падрабязнасці — у газеце на наступным тыдні.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 9.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
Сёння ў Талачыне адзначылі 30-годдзе Беларускага саюза афіцэраў, 9.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Сентябрь 2022
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене