Кірмаш у Талачыне (+ фота, відэа)

1 октября 2022 13:47

Вітаючы ўсіх, хто прыйшоў і прыехаў сёння ў цэнтр Талачына, каб прыняць удзел у кірмашы ў якасці пакупніка ці прадаўца, намеснік старшыні райвыканкама Віктар Альхімовіч заклікаў не надта засмучацца з прычыны дажджлівага надвор’я: «Затое будуць лепш расці грыбы», — падбадзёрыў Віктар Анатольевіч.

Асартыментам кірмаш парадаваў: сельскагаспадарчыя і перапрацоўчыя прадпрыемствы, прадпрымальнікі, фермеры і іншыя суб’екты гаспадарання прапанавалі збожжа, садавіну і агародніну, саджанцы, мяса і жывую рыбу, кандытарскія вырабы, прамысловыя тавары (адзенне, абутак).

Традыцыйна былі вызначаны і ўзнагароджаны падарункамі сельгаспрадпрыемствы, якія найбольш творча аформілі свае гандлёвыя месцы. Сёлета прызёрамі сталі ААТ «Слаўнае» (работнікі гаспадаркі ўпрыгожылі свае аўтамабілі рознакаляровымі надзіманымі шарамі), УП «Рыдамльскі» (стварылі фотазону з саламянымі скульптурамі), ААТ «Талачынскі райаграсэрвіс» (у нацыянальных і стылізаваных пад афарбоўку каровы касцюмах заваблівалі публіку танцамі і блінамі). Дарэчы, «Рыдамльскі» апынуўся ў ліку ўзнагароджаных за крэатыў другі год запар.

Сяргей АБРАМОВІЧ.



VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2022
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене