Святочнае багаслужэнне адбылося ў касцёле св. Антонія Падуанскага ў Талачыне

25 декабря 2022 16:16

Раство, свята Божага Нараджэння, адно з самых любімых хрысціянскіх святаў. Людзі да яго рыхтуюцца і з нецярпеннем чакаюць. У кожным з нас незалежна ад узросту жыве вера ў цуда. І яно збываецца ў гэтую святую ноч. Не ў багатым палацу, а ў стаенцы нарадзіўся Езус. Немаўлятка грэюць сваім дыханнем хатнія жывёлы. Бог прыняў чалавечае цела, каб прыняць на сябе грахі чалавецтва і даць ім жыццё вечнае .

Да маленькага Езуса прыходзяць людзі і на каленях выражаюць яму пашану, просяць перш за ўсё супакою ў свеце, здароўя, шчасця, магчымасці жыць усім людзям у брацкай любові.

У касцёле Св. Антонія адбылася начная Імша, якая традыцыйна называецца пастэркай. Бо менавіта пастушкі першымі прыбеглі паглядзець на найвялікшы цуд – нараджэнне Божага Сына.

Пасля заканчэння пастэркі вернікі дзяліліся паміж сабой аплаткамі , жадалі адзін аднаму прыняць у сэрцы народжанага Езуса с любоўю і верай, штодзённа бачыць яго ў кожным чалавеку, асабліва ў тым, хто найбольш патрабуе нашай дапамогі і міласэрнасці.

Вясёлых святаў усім і Божага благаслаўлення на будучы год, каб у кожным доме панавалі радасць, цяпло душы, павага, здароўе і шчасце!

Марыя ХМЯЛЮК.


VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Декабрь 2022
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене