Трагедыю Хатыні не забудзем і не дапусцім яе паўтарэння

22 марта 2023 12:38

Колькі б часу ні прайшло пасля жудаснай для Еўропы Другой сусветнай вайны, памяць аб зверствах фашыстаў супраць мірнага насельніцтва — жанчын, дзяцей, старых — жыве. Праўда, не ўсюды. Бо знаходзіцца ўсё болей «бухгалтараў», якія пералічваюць вынікі вайны і падаюць факты так, як выгадней ім.

Ваенныя канфлікты ў розных кропках зямнога шара ўспыхваюць усё часцей і сталі звычайнай з’явай. У адносінах да краін, якія не дазваляюць умешвацца ў свае ўнутраныя справы, аберагаюць свае граніцы, праводзіцца палітыка эканамічнага шантажу. Цяперашнія дні нагадваюць міжнародныя падзеі перад Другой сусветнай вайной, калі супраць Савецкага Саюза паўстала амаль што ўся Еўропа. Да чаго гэта прывяло, вядома. І хто перамог у вайне, вядома таксама, нягледзячы на фальсіфікатараў гісторыі.

Беларусь першая прыняла на сябе ўдар ворага. Беларускі народ не пакарыўся фашыстам. Партызанскі рух пашыраўся, народныя мсціўцы ўзрывалі чыгункі, паязды са зброяй і жывой сілай. Фашысты неслі вялікія страты. Гітлер  загадваў ператварыць усе партызанскія раёны ў бязлюдную пустыню.

Пад кантролем партызанаў пад канец 1943 года, яшчэ да адкрыцця Другога фронту, знаходзілася ўжо 60 працэнтаў акупіраванай фашыстамі тэрыторыі нашай рэспублікі. Каля 38 тысяч квадратных кіламетраў краіны былі свабоднымі ад ворага ў гады вайны. А гэта ні многа ні мала супастаўляльна  з тэрыторыяй Галандыі ці Бельгіі.

Нельга забыць, што вораг разбурыў болей чым 200 гарадоў і звыш 9 тысяч вёсак. Такі вынік фашысцкіх акцый пакарання народу, які не хацеў пакарыцца захопнікам, за супраціўленне.

Беларуская вёска Хатынь стала сінонімам зверства фашыстаў. Крывавы кат Оскар Пауль Дзірлевангер са сваімі паплечнікамі нямала праліў крыві мірных жыхароў. Пад яго кіраўніцтвам былі не толькт зэкі-крымінальнікі, але і былыя ваеннапалонныя. У асобай часці СС былі сфарміраваны нямецкая рота пад камандаваннем обершарфюрэра Гейнца Фаертага, украінскі ўзвод, які ўзначальваў былы лейтэнант Чырвонай Арміі Іван Мельнічэнка, і руска-беларуская рота службы парадку пад кіраўніцтвам фольксдойча Аўгуста Бальчке. Фашызм не мае нацыянальнасці. Пасляваенныя расследаванні паказалі, што загад на спаленне Хатыні давалі былы палкоўнік УНР Канстанцін Смоўскі, немец Эрых Кернер і камандзір украінскага ўзвода батальёна Дзірлевангера Іван Мельнічэнка.  Крывавую помсту пачаў 118-ты паліцэйскі батальён, а 1-я нямецкая рота і ўкраінскі ўзвод атрада СС Дзірлевангера прыехалі на дапамогу. Аперацыяй помсты кіраваў Кернер.

Па сведчанні выжыўшых Іосіфа Камінскага і Віктара Жалабковіча, першымі ахвярамі фашыстаў сталі 26 мірных жыхароў вёскі Козыры, якая знаходзілася недалёка ад Хатыні. Там 22 сакавіка адбылася сутычка партызанаў з немцамі. Партызаны вярнуліся ў Хатынь, дзе яны начавалі 21 сакавіка. Праз гадзіну ў Хатынь увайшлі немцы. Завязаўся бой, партызаны вымушаны былі адступіць. Фашысты спалілі Хатынь разам з жыхарамі. Крыху далей былі вёскі Губа і хутар Ізбішча, якіх ужо даўно няма. Вёска таксама была спалена немцамі.

Колькі такіх вёсак напаткаў жудасны лёс Хатыні! Асаблівы размах акцыя помсты фашыстаў супраць мірнага насельніцтва набыла ў 1943 годзе і працягвалася ў 1944. Фашысты падпальвалі некаторыя вёскі, да якіх не маглі дабрацца з-за партызанаў, з самалётаў.

З сакавіка і да канца 1943 года, паводле даных Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, толькі ў нашым раёне была разбурана 21 вёска, 7 — у 1944 годзе. Так, у вёсцы Бук з 13 дамоў разбурана было 11, забіта 8 жыхароў з 65 даваенных. У вёсцы Дубавое разбураны ўсе 14 дамоў, 6 жыхароў з 67 забітыя. Поўнасцю знішчана была вёска Рыдамля, 71 чалавек з 680 забіты. У жніўні 1942 года фашысты ў пасёлку Слаўнае з 325 дамоў знішчылі 245, 244 чалавекі забіты…

Нашу моладзь заходнія «дэмакраты» на працягу дзесяцігоддзяў спрабуюць пераканаць у тым, што Савецкі Саюз разам з Гітлерам адказны за развязванне мінулай вайны, а каб не партызаны, то на акупіраванай тэрыторыі быў бы рай на зямлі. Але знішчыць нацыянальную гордасць за подзвігі нашых продкаў нікому не  ўдасца. Бо кожны метр нашай зямлі палі-ты іх крывёю.

Зброя тых дзяржаў, якія забылі ўрокі вайны, і іх падбрэхічаў становіцца аргументам у адстойванні іх эканамічных інтарэсаў. Аб гэтым трэба памятаць нам усім у ацэнцы сучасных падзей. Каб не паўтарылася трагедыя Хатыні, каб людзі маглі мірна жыць і працаваць.

Падрыхтавала
Марыя ХМЯЛЮК.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Март 2023
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Фев   Апр »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене