Метки статьи ‘ Сергей Абрамович ’

Піламатэрыялы Талачынскага лясгаса запатрабаваныя на ўнутраным рынку і за мяжою

15 сентября 2017
Піламатэрыялы Талачынскага лясгаса запатрабаваныя на ўнутраным рынку і за мяжою

Эфектыўна, на поўную магутнасць і з добраю аддачаю працуе піларама Талачынскага лясгаса. Яе прадукцыя карыстаецца вялікім попытам у насельніцтва і прадпрыемстваў, пры гэтым 95% пастаўляецца на ўнутраны рынак, а таксама піламатэрыялы рэалізуюцца за межы краіны (экспартуецца паўбрус — акоранае бервяно, роўна абрэзанае ўздоўж з двух бакоў). Гэты вытворчы ўчастак запушчаны ў лютым мінулага года, і...
Далее »

Метки:
Опубликовано в рубрике Новости, Промышленность | Комментариев нет

Летняя занятасць: Ілья Конышаў спецыяльнасць атрымаў у коханаўскім ліцэі, працу знайшоў на льнозаводзе

3 августа 2017
Летняя занятасць: Ілья Конышаў спецыяльнасць атрымаў у коханаўскім ліцэі, працу знайшоў на льнозаводзе

Упершыню Ілья Конышаў (жыве ён у Коханаве) уладкаваўся на перыяд канікулаў на льнозавод два гады таму. Сёлета будзе працаваць тут ужо ў трэці раз. Пачынаючы супрацоўніцтва з прадпрыемствам, яшчэ не мог кіраваць тэхнікаю, цяпер жа, з’яўляючыся навучэнцам коханаўскага ліцэя і атрымаўшы адпаведныя правы, будзе прымаць удзел ва ўборцы трасты ў ролі механізатара. У гэтыя дні...
Далее »

Метки:
Опубликовано в рубрике Молодежь, Новости | Комментариев нет

Коханаўскаму механізатару Аляксандру Лапчынскаму поспехі прыносіць справа, якую ён ведае і любіць

2 августа 2017
Коханаўскаму механізатару Аляксандру Лапчынскаму поспехі прыносіць справа, якую ён ведае і любіць

Падчас сёлетняй корманарыхтоўчай кампаніі спіс перадавікоў раёна нязменна ўзначальваў механізатар ААТ “Коханава-Агра” Аляксандр Лапчынскі. Ён з ліку тых, пра каго звычайна кіраўнікі прадпрыемстваў гавораць, што гэта касцяк калектыву, надзейныя людзі, на якіх можна абаперціся. Усё працоўнае жыццё Аляксандра Уладзіміравіча звязана з сельскаю гаспадаркаю і менавіта з гэтым прадпрыемствам, якое толькі па-іншаму раней называлася. — Я тут...
Далее »

Метки:
Опубликовано в рубрике Новости, Сельское хозяйство | Комментариев нет

Калектыў Коханаўскага льнозавода здольны выконваць надзённыя задачы і дабівацца добрых вынікаў

26 июля 2017
Калектыў Коханаўскага льнозавода здольны выконваць надзённыя задачы і дабівацца добрых вынікаў

Коханаўскі льнозавод рыхтуецца да ўборачнай. Рашаюцца пытанні з кадрамі (адчуваецца недахоп механізатараў), рамантуецца тэхніка. Ацэньваць ураджайнасць сёння ячшэ заўчасна, але знешні выгляд палёў пакуль што радуе: лён чысты, палегласць назіраецца нячаста. — У гэтым годзе мы ў поўным аб’ёме і своечасова выканалі ўсе доглядныя работы, два разы ўнеслі хімікаты, — паведаміў 18 ліпеня кіраўнік прадпрыемства...
Далее »

Метки:
Опубликовано в рубрике Новости, Промышленность | 3 комментария

Пацешная сустрэча: зайцы ў Коласаве — цікаўныя і смелыя, у Ільінцы — класічныя

25 июля 2017
Пацешная сустрэча: зайцы ў Коласаве — цікаўныя і смелыя, у Ільінцы — класічныя

Традыцыйна ў фальклоры і іншых відах творчасці заяц паўстае ў вобразе баязліўца, які толькі ўцякае, хаваецца і дрыжыць. Можа, так яно і ёсць, але ў ваколіцах вёскі Коласава гэтыя жывёлы яўна маюць іншы тэмперамент. У мінулую нядзелю, едучы там па палявой дарозе на аўтамабілі з даволі шумным дызельным рухавіком, я сустрэў вялікага, памерам з добрага...
Далее »

Метки:
Опубликовано в рубрике Новости, Общество | Комментариев нет

Стан дарог: надзённыя задачы — абслугоўванне, рамонт і прафілактыка

17 июля 2017
Стан дарог: надзённыя задачы — абслугоўванне, рамонт і прафілактыка

Сярэдзіна лета — той перыяд, калі дарогі ўжо даўно прыведзены ў парадак пасля выпрабаванняў зімовым і вясновым надвор’ем, а наперадзе яшчэ шмат часу для больш грунтоўных, доўгатэрміновых работ. Мы пацікавіліся, што робіцца ці плануецца зрабіць на дарогах раёна ў бліжэйшы час. — Нейкіх маштабных мерапрыемстваў пакуль што не прадбачыцца, — паведаміў намеснік старшыні райвыканкама Арэх...
Далее »

Метки:
Опубликовано в рубрике Новости, Транспорт | Комментариев нет

Купалле ў Талачыне: імгненні, лепшыя за дыскатэку

12 июля 2017
Купалле ў Талачыне: імгненні, лепшыя за дыскатэку

Першае масавае гулянне пасля сёлетняга грунтоўнага добраўпарадкавання прыняў у мінулы чацвер парк “Юзэфполле”. Масавым яно аказалася без перабольшання: былі заняты ўсе бліжэйшыя прыдатныя для паркоўкі месцы, шмат людзей прыйшло пешшу, і ў выніку ў раёне сцэны, гандлёвых палатак і атракцыёнаў (карусель і батуты) утварыўся даволі шчыльны натоўп. Праўда, цеснаты не адчувалася, бо панаваў святочны...
Далее »

Метки:
Опубликовано в рубрике Культура, Новости | Комментариев нет

Партрэт з Дошкі гонару: важнасць і адказнасць работы электраманцёра цяжка пераацаніць

6 июля 2017
Партрэт з Дошкі гонару: важнасць і адказнасць работы электраманцёра цяжка пераацаніць

Апошнія 17 гадоў працоўнай біяграфіі Ігара Каўрыгі звязаны з Талачынскім раёнам электрасетак. Працуе Ігар тут разам з братам, абодва — электраманцёры. Спецыяльнасць атрымаў у вучылішчы ў Барысаве, рабіў у сельскагаспадарчым і будаўнічым прадпрыемствах, служыў у арміі. Мае вопыт працы не толькі электраманцёрам, а яшчэ і зваршчыкам, але, як відаць, пакуль што галоўнаю справаю жыцця...
Далее »

Метки:
Опубликовано в рубрике Новости, Общество | Комментариев нет

Галоўнае свята: талачынцы адзначылі Дзень Незалежнасці Беларусі

4 июля 2017
Галоўнае свята: талачынцы адзначылі Дзень Незалежнасці Беларусі

Раніца 3 ліпеня сустрэла ўсіх моцным і працяглым дажджом. Дзень, здавалася, збіраўся быць шэрым і беспрасветным. Але за нейкія паўгадзіны да пачатку мітынгу вадзяная заслона расступілася, неба, хоць і зацягнутае хмарамі, пасвятлела. Прырода нібыта зразумела важнасць моманту і не стала чыніць людзям перашкоды. Хаця на самай справе ў такі дзень крыніцаю святочнага настрою з’яўляецца...
Далее »

Метки:
Опубликовано в рубрике Новости, Общество | Комментариев нет

Партрэт з Дошкі гонару: Уладзімір Арлоў знайшоў сваю стыхію і дасягае ў ёй поспехаў

28 июня 2017
Партрэт з Дошкі гонару: Уладзімір Арлоў знайшоў сваю стыхію і дасягае ў ёй поспехаў

Уладзімір Арлоў родам са шматдзетнай працоўнай сям’і: бацька быў зваршчыкам, маці малаказборшчыкам, і выгадавалі яны сямёра дзяцей. Нядзіўна, што ў самастойнае жыццё ўступіў рана — закончыў курсы механізатараў, якія дзейнічалі калісьці пры райсельгасхарчы, і стаў зарабляць. Працаваў у сельскагаспадарчым, дарожным і будаўнічым прадпрыемствах, служыў у арміі, а шэсць гадоў таму прыйшоў у Талачынскі лясгас. На...
Далее »

Метки:
Опубликовано в рубрике Новости, Промышленность | Комментариев нет

Талачынскае ПМС — дружны калектыў працавітых і творчых людзей

2 июня 2017
Талачынскае ПМС — дружны калектыў працавітых і творчых людзей

У лютым гэтага года Талачынскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм адзначыла 45-годдзе. 1 лютага мы змясцілі прысвечаны гэтай падзеі артыкул, а цяпер, напярэдадні Дня меліяратара, сустрэліся з найбольш сталымі работнікамі ПМС, якія аддалі меліярацыі па некалькі дзясяткаў гадоў працоўнай біяграфіі і застаюцца вернымі свайму прызванню да сённяшняга дня. Аўтаэлектрык Аляксандр Какошкін, машыніст дрэнаўкладчыка Аляксандр Хадневіч, загадчык гаража...
Далее »

Метки:
Опубликовано в рубрике Новости, Экономика | Комментариев нет

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2024
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене