ПАДЗЕЯ

23 августа 2011 14:07

ПРАФЕСІЯНАЛІЗМ + МАЙСТЭРСТВА + УПЭЎНЕНАСЦЬ = ПЕРАМОГА

Прадавец, напэўна, адна з самых распаўсюджаных прафесій. Амаль кожны дзень мы маем зносіны з работнікамі, якія стаяць за прылаўкамі магазінаў. Абслугоўванне, вядома, справа нялёгкая, бо трэба ўлічваць густы і запатрабаванні розных людзей. Часам вельмі прыдзірлівы пакупнік можа давесці прадаўца да істэрыкі. Але, на жаль, і сярод работнікаў прылаўка нярэдка сустракаеш такіх, да якіх проста не хочацца падыходзіць. Адно бясспрэчна: пакупнікі заўсёды цягнуцца да прадаўцоў, якія вызначаюцца прафесійнасцю, ветлівасцю і сумленнасцю.

Даказваць свае прафесійныя веды і культуру абслугоўвання на пазамінулым тыдні ў гарпасёлак Коханава з’ехаліся прадаўцы дзевятнаццаці райспажыўтаварыстваў і дзвюх універсальных баз на чарговы, дваццаць шосты, абласны конкурс “Лепшы па прафесіі” сярод прадаўцоў прадуктовых і непрадуктовых тавараў.

Традыцыйна гэты конкурс праводзіцца па месцы жыхарства пераможцы леташняга рэспубліканскага конкурсу. Трэба нагадаць, што ў мінулым годзе ёю стала Марына Будная, якая жыве і працуе ў Коханаве. Сёлета Талачынскае райпо прадстаўляла прадавец пятага разраду коханаўскага гандлёвага цэнтра Алена Котава.

Спаборніцтва праходзіла ў два этапы — 9 і 10 жніўня адпаведна. У першы дзень у коханаўскім гарпасялковым Доме культуры адбылося яго ўрачыстае адкрыццё, на якім да ўдзельнікаў і прысутных звярнуўся старшыня Віцебскага аблспажыўтаварыства Аляксандр Мікалаевіч Шынкарэнка. Ён адзначыў, што ў Віцебскай вобласці налічваецца больш за чатыры з паловай тысячы прадаўцоў. Сярод іх каля трыццаці двух працэнтаў — маладыя работнікі ва ўзросце да трыццаці аднаго года.

У гэты дзень удзельнікаў конкурсу чакалі тры выпрабаванні — заданні “Візітная картка”, “Дзелавая гульня з гледачамі” і “Рэклама тавараў”. Ацэньвалі прадаўцоў старшыня журы Дзмітрый Георгіевіч Баранаў, намеснік старшыні праўлення аблспажыўтаварыства, намеснік старшыні журы Наталля Уладзіміраўна Кротава, Ларыса Аляксандраўна Лагеева, намеснік старшыні праўлення аблспажыўтаварыства, і іншыя члены журы.

Усе канкурсанты выступілі дастойна, прадэманстраваўшы дастаткова высокі ўзровень прафесійнага майстэрства, культуры абслугоўвання пакупнікоў, інтэлект, граматнасць, арыгінальнасць выканання. У лідары па выніках трох конкурсаў выйшлі прадстаўнікі Талачынскага, Пастаўскага, Лепельскага і Глыбоцкага райпо.

Наступны дзень стаў для канкурсантаў сапраўдным экзаменам. Пачаўся ён з жараб’ёўкі білетаў, дзе была ўказана тэматыка працоўнага месца, якое ім неабходна было падрыхтаваць і эстэтычна аформіць. Акрамя таго, журы выстаўляла балы за знешні выгляд, уніформу, культуру абслугоўвання пакупнікоў, складаемымі якой з’яўляюцца валоданне інфармацыяй пра тавар, яго асартымент, вытворцаў, пастаўшчыкоў, а таксама ветлівасць, граматнасць зносін, умелае вядзенне разліку на касе. Таксама ацэньваліся веданне правілаў вядзення гандлю і Закона “Аб ахове правоў спажыўцоў”.

Падчас гэтага конкурсу, які праходзіў ва ўніверсаме “Коханаўскі” і гандлёвым цэнтры, можна было назіраць, што незвычайна паводзілі сябе і пакупнікі. Незразумелым для іх былі тут рух шматлікіх незнаёмых прадаўцоў, якія выдзяляліся разнастайнасцю сваёй уніформы.

Дзве гадзіны ў атмасферы гандлёвых залаў панавала напружанасць — канкурсанты рыхтаваліся да абароны сваіх экспазіцый. Многія проста ўразілі журы сваімі ведамі і ўпэўненасцю, выдатна аформленай экспазіцыяй тавару, хуткасцю разліку на касе, асабліва прадстаўнікі Лепельскага, Пастаўскага, Талачынскага, Міёрскага, Гарадоцкага і Віцебскага спажыўтаварыстваў.

Пасля заканчэння другога этапу конкурсу ўсе накіраваліся ў Дом культуры, дзе іх чакала канцэртная праграма з удзелам мясцовых артыстаў, у тым ліку дзятвы.

Пакуль ішоў канцэрт, журы падлічвала балы, каб вызначыць пераможцаў. А вызначыць іх было няпроста, паколькі, сапраўды, многія канкурсанты былі выдатна падрыхтаваныя.

— Доўгі час журы не магло прыйсці да адзінага меркавання, — праканстатаваў Дзмітрый Георгіевіч Баранаў, — на жаль, мы былі вымушаны выбіраць дастойных з самых лепшых.

У выніку трэцяе месца атрымала Юлія Шарабайка, прадавец Глыбоцкага райпо, другое раздзялілі паміж сабой Юлія Семянько і Руслан Спірыдовіч, прадаўцы Лепельскага і Пастаўскага райпо адпаведна, а першай стала прадстаўніца Талачынскага райпо Алена Котава.

Цяпер Алена будзе змагацца за перамогу на рэспубліканскім конкурсе, які пройдзе 7-9 верасня ў Паставах.

— Толькі дзякуючы шчырай падтрымцы калег я стала пераможцай, — сказала Алена Котава.

Пераможцы атрымалі ганаровыя граматы і памятныя падарункі. Акрамя таго, заахвочвальнымі прызамі былі адзначаны Ала Хамянок — прадавец Расонскага райпо, як самы малады работнік, Ірына Конан — прадавец Полацкай універсальнай базы, за выдатнае выкананне візітнай карткі, і Паліна Кавалёнак — прадавец Дубровенскага райпо, за эксклюзіўныя мадэлі летніх сукенак у конкурсе рэкламы тавараў. Астатнія ўдзельнікі таксама не засталіся без увагі. Кожны канкурсант атрымаў падарунак ад вытворцаў Віцебскай вобласці.

Цікавым сёлета на конкурсе стала тое, што ў ліку ўдзельнікаў сярод дзяўчат і жанчын быў прадстаўнік і моцнай паловы чалавецтва —  Руслан Спірыдовіч, які дастойна прайшоў усе выпрабаванні, даказаўшы, што не толькі жанчыны могуць стаяць за прылаўкам і вылучацца абаяльнасцю і высокім прафесіяналізмам у абслугоўванні пакупнікоў.

С. МАРЦЫНКЕВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы 2019

Год малой родины

75-летие освобождения Беларуси

Конкурс туристических фильмов

Ритуальные услуги

Земельные участки

ТехИнноПром 2019

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Август 2011
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей