КАЛІ ПРАЦА ПА ДУШЫ
Пасяўных плошчаў у сельгаспрадпрыемстве “Зорны-Агра” налічваецца 1538 гектараў. Сёлета ўраджайнасць, па словах дырэктара гаспадаркі Валерыя Міхайлавіча Дароніна, складае 29,4 цэнтнера з гектара. Cтрымлівала ўборку пустазелле, хоць хімпраполка і была зроблена своечасова.
Міхаіл Аляксеевіч Дзмітрыенка — адзін з лепшых камбайнераў сельгаспрадпрыемства, працуе на камбайне КЗС-1218. Нарадзіўся і вырас у вёсцы Букарава. Пасля заканчэння школы атрымаў прафесію механізатара ў Коханаўскім прафесіянальным вучылішчы. На працягу 16 год працуе ў сваёй роднай гаспадарцы, ААТ “Зорны-Агра”. У напружаны час уборачнай яго рабочы дзень, як і ў іншых, пачынаецца на світанку. Стараецца як мага раней прыйсці на працу, праверыць камбайн, упэўніцца ў яго рабочай гатоўнасці.
— Недахопы ў тэхніцы ёсць, — адзначае ён. — Свой камбайн ведаю нават па гуку матора…
Міхаіл Дзмітрыенка намалаціў больш за тысячу тон збожжа. Да працы ставіцца сур’ёзна. Ён любіць сваю справу, з адказнасцю робіць яе, асабліва падчас уборачнай кампаніі.
Старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Вера Іванаўна Зуева падзякавала маладому камбайнеру за высокія паказчыкі, уручыла падарунак, пажадала новых працоўных поспехаў.
А. СЕРАДА.