АД ПАЕЗДКІ ЗАСТАЛІСЯ ДОБРЫЯ ЎРАЖАННІ
Вучні Славенскай сярэдняй школы разам з настаўнікамі наведалі спартыўны комплекс, які знаходзіцца на тэрыторыі ААТ “Кляновічы”. Дзеці ўдосталь наплаваліся ў басейне, пагулялі ў більярд. Асабліва запомнілася экскурсія па мясцовай школе. Прыемнай была сустрэча з настаўнікам фізкультуры Дзмітрыем Уладзіміравічам Пушчаковым, выпускніком Славенскай СШ.