БЯСКОНЦЫЯ РЭЙСЫ І НЕЗЛІЧОНЫЯ ТОНЫ

1 мая 2012 6:00

Барыс Косінец працуе ў “Надзёжыне” на кормараздатчыку ўжо каля 20-ці гадоў, дзесьці з 1993-га. У той час, канечне, даводзілася кіраваць не “Хозяином”, тэхналогія кармлення і тэхніка былі іншыя. Кормараздатчык КТУ-10, сумесь для яго рыхтавалася ў кармацэху, які абслугоўвалі 2 аператары.

— Цяпер у тым цэху склад, — расказвае Барыс. — А тады гэта быў, напэўна, самы праблемны ўчастак, пастаянныя паломкі, а збой у кармацэху — гэта збой ва ўсім.

Зразумела, не без паломак і цяпер, ад іх не абаронена ніякая тэхніка. Якраз на фотаздымку Барыс, наскрозь мокры ад дажджу, стаіць з гаечнымі ключамі: пацёк шланг высокага ціску, трэба як мага хутчэй замяніць і спяшацца своечасова накарміць жывёлу.

— Летам важыўся, — ківае на бункер, — прыкладна 5 тон зялёнай масы памяшчаецца сюды, а развезці яе трэба 120. Уяўляеце, колькі рэйсаў атрымаецца?

А колькі іх — і рэйсаў, і тон — было і будзе, калі сплюсаваць усё за ўвесь працоўны стаж! Чалавеку, шчыра занятаму сельскагаспадарчай працай, заўсёды, у любы час і пры любой тэхнічнай аснашчанасці, ёсць чым здзівіць, уразіць, і ёсць чым ганарыцца.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Май 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене