ІНАВАЦЫЙНАЯ ПРАДУКЦЫЯ

30 сентября 2012 6:07

МІНІ-ЭКСКАВАТАР ВЫТВОРЧАСЦІ СП “СВЯТАВІТ” — НОВАЕ СЛОВА Ў АЙЧЫННЫМ МАШЫНАБУДАВАННІ

Новыя віды прадукцыі — гэта новыя перспектывы для любога прамысловага прадпрыемства, гарантыя яго далейшых поспехаў і развіцця.

Пастаяннае ўдасканаленне ранейшых узораў тэхнікі і распрацоўка новых — такая стратэгія, такі неад’емны прынцып з’яўляецца характэрнай асаблівасцю дзейнасці СП “Святавіт”. У цяперашні час, напрыклад, на прадпрыемстве працягваюцца работы па падрыхтоўцы да выпуску інавацыйнай прадукцыі — міні-экскаватараў.

Гэтая кампактная, манеўраная, шматфункцыянальная і лёгкая ў кіраванні землярыйная машына новая не толькі для айчыннага машынабудавання. Некаторыя яе тэхнічныя асаблівасці на момант распрацоўкі мадэлі з’яўляліся ўнікальнымі ў параўнанні з замежнымі аналагамі і, верагодна, застаюцца такімі яшчэ і цяпер. Напрыклад, здольнасць каўша дзякуючы наяўнасці дадатковага цыліндра паварочвацца на шарніры аж на 200 градусаў.

— На стадыі праектавання спачатку праводзіцца патэнтны аналіз, вывучаюцца розныя мадэлі іншых вытворцаў, — расказаў аб тым, з чаго пачыналася работа па стварэнні міні-экскаватара, начальнік тэхнічнага бюро Ігар Леановіч. — Праводзіцца і маркетынгавы аналіз, вывучэнне рынку. З улікам усяго гэтага мы ў рэшце рэшт і распрацавалі менавіта такі міні-экскаватар, які маем зараз і ў будучым збіраемся прапанаваць сваім заказчыкам, — шматфункцыянальны, прызначаны і для работы на будоўлях, і для планіроўкі грунту, і для рамонту дарог, і для выканання ўсялякіх іншых задач.

Пакуль што створаныя 2 мадыфікацыі і сабраныя адпаведна 2 машыны — з рознымі гідраўлічнымі сістэмамі (на выбар пакупнікоў: хто якой фірме аддае перавагу), але абсалютна аднолькавыя па функцыянальнасці. Выпрабаванні тэхнікі пачаліся ў снежні мінулага года. Праводзіліся яны не на стэндах, а ў рэальных умовах, на выпрабавальнай пляцоўцы будаўнічай тэхнікі і ў кар’ерах. На цяперашні момант у розныя поры года напрацавана ўжо 1600 мотагадзін. Пры гэтым ніякіх сур’ёзных праблем не выяўлена, нішто не выходзіла са строю, а дробныя недахопы паспяхова выпраўляліся.

Перш чым прадпрыемства зможа выпускаць міні-экскаватары для рэалізацыі, нашых машынабудаўнікоў чакае яшчэ немалы аб’ём работы, у тым ліку і з дакументацыяй (атрыманне сертыфікатаў, дазволаў і г.д.).

Асноўным рынкам збыту павінны стаць краіны СНД. Дарэчы, з пачатку года менавіта з імі (Расія, Таджыкістан, Узбекістан) у “Святавіта” было найбольш цеснае супрацоўніцтва, і дзякуючы гэтаму прадпрыемства дасягнула высокіх, перадавых у кантэксце эканомікі раёна, паказчыкаў па экспарце: толькі за 7 месяцаў адпраўлена за межы краіны прадукцыі на 326000 долараў, што складае 208% да аналагічнага перыяду мінулага года.

І, напэўна, можна чакаць, што дзякуючы доўгай, цярплівай, стараннай працы калектыву “Святавіта”, дзякуючы выкарыстанню перадавых тэхналогій і якасных камплектуючых ад сусветна вядомых, аўтарытэтных вытворцаў новая прадукцыя атрымае заслужанае прызнанне ранейшых і будучых кліентаў прадпрыемства.

С. АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы 2019

Год малой родины

75-летие освобождения Беларуси

Конкурс туристических фильмов

Ритуальные услуги

Земельные участки

ТехИнноПром 2019

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Сентябрь 2012
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Архив новостей