Умовы поспеху — вялікі вопыт і любоў да сваёй справы
Анатоль Ждановіч у райаграсэрвісе ўжо 14 гадоў. Перадавіком быў раней, калі рабіў на камбайне, застаецца ім і цяпер, калі з-за стану здароўя ўжо не можа дазволіць сабе такую напружаную працу.
Падчас сёлетняй пасяўной ён увайшоў у лік лідараў у раёне на ўнясенні мінеральных удабрэнняў. Любоў да сваёй справы і вялікі вопыт, уменні, вы-працаваныя на працягу многіх гадоў, робяць чалавека выдатным майстрам, які здольны выконваць сваю працу толькі дасканала, якасна і ніяк не па-іншаму.