Пажаданні жыхароў сельскай мясцовасці ўзяты на кантроль, прымаюцца меры

9 декабря 2015 16:36

Чарговы Дзень Савета прайшоў 8 снежня. Прадстаўнікі райвыканкама, раённых службаў і арганізацый, прадпрыемстваў, дэпутаты раённага і Талачынскага сельскага Савета сустрэліся з насельніцтвам аграгарадка Райцы і вёсак Загараддзе, Мураўнічы, Навінка, Еўлахі, Плоскае, Маціёва, Слабодка, Стары Талачын, Коласава.

У той жа дзень у ходзе нарады, праведзенай пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Ягорава С. В. і старшыні раённага Савета дэпутатаў Мурашкі Г. Г., былі агучаны і абмеркаваны ўсе пытанні, узнятыя грамадзянамі на сходах. Па абгрунтаваных зваротах службам, у кампетэнцыю якіх уваходзіць рашэнне адпаведных праблем, даручана прыняць меры. А вось суб’ектыўныя пажаданні, у аснове якіх ляжыць не відавочная і абгрунтаваная законам мэтазгоднасць, а толькі асабістае жаданне таго ці іншага асобна ўзятага грамадзяніна або групы грамадзян (напрыклад, устаноўка пункта прыпынку аўтобуса ў непрадугледжаным месцы, павелічэнне колькасці ліхтароў на вясковай вуліцы і інш.), зразумела, задаволены не будуць.

Вырашэнне некаторых праблем немагчымае па аб’ектыўных прычынах. Так, яшчэ ў верасні перад кіраўніцтвам раённага вузла электрасувязі было пастаўлена пытанне аб дрэннай якасці тэлефоннай сувязі ў адной з вёсак з выкарыстаннем бесправадной тэхналогіі (сітуацыя, калі ў сельскай мясцовасці падключэнне стацыянарнага тэлефона да правадной сеткі “Белтэлекама” ажыццяўляецца праз эфір, прадастаўлены кампаніяй “МТС”). На гэты конт, як паведаміў начальнік вузла Паўлаў А. І., быў накіраваны запыт у кампанію “МТС” і атрыманы адказ, што сапраўды на адной з вышак слабы сігнал, і павышэнне яго магутнасці ў 2016 годзе не плануецца.

У гэтым сезоне мы пакуль што не адчувалі ніякіх праблем, выкліканых маразамі, але рана ці позна тэмпература хоць на некаторы час значна панізіцца, і тады пачнуцца цяжкасці з водазабеспячэннем вёсак. На гэтую праблему папрасілі загадзя звярнуць увагу жыхары Маціёва (уцяпліць калонкі, разабрацца з магчымым замярзаннем водаправоду ў адным месцы). Акрамя таго, у двух месцах у гэтай вёсцы пастаянна цячэ вада з-пад зямлі, з парванага водаправоду — на вуліцы Кветкавай (на здымку) і на тэрыторыі былога жывёлагадоўчага комплексу. Каб разабрацца з усімі гэтымі непаладкамі, прадпрыемству “Талачын-камунальнік”, відавочна, трэба будзе прыкласці немалыя намаганні.

А пажылыя жыхары папрасілі ўдасканаліць ганак мясцовай крамы (належыць райспажыўтаварыству) — устанавіць на ім якія-небудзь поручні, бо падымацца на даволі высокія прыступкі, ні за што не трымаючыся, слабым людзям цяжка і небяспечна.

Таксама па выніках сустрэч з жыхарамі на пасяджэнні былі разгледжаны пытанні абслугоўвання насельніцтва мабільнаю службаю паштовай сувязі, медыцынскага абслугоўвання, работы аўталаўкі, стану дарог, неналежнага ўтрымання сабак, зносу аварыйных дрэў, арганізацыі пасажыраперавозак і некаторыя іншыя. Як відаць, пытанні ў жыхароў сельскай мясцовасці ўзніклі літаральна да ўсіх раённых службаў, і сумеснае іх абмеркаванне, узгадненне плану дзеянняў паміж рознымі ведамствамі ў онлайн-рэжыме павінна паспрыяць як мага больш хуткаму і эфектыўнаму прыняццю неабходных мер.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Декабрь 2015
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене