Звароты грамадзян: у цэнтры ўвагі — стан дарог, камфорт дзяцей, якасць вады

26 апреля 2016 13:25

На асабісты прыём да Першага намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Мацюшэўскага В. С. 22 красавіка з’явіліся 4 чалавекі, з іх двое звярнуліся наконт нездавальняючага стану дарог у сельскай мясцовасці, адзін — у сувязі з неабходнасцю рэканструкцыі дзіцячага сада №1 у райцэнтры і адзін — з праблемаю неналежнай якасці пітной вады ў пасёлку Усвіж-Бук.

Дырэктар Жукнеўскай базавай школы паведаміў, што на сённяшні дзень у навучальную ўстанову аўтобус дастаўляе 15 дзяцей з навакольных населеных пунктаў, пры гэтым 14 кіламетраў маршруту пралягае па разбітай гравійцы, якая ўжо нават не паддаецца грэйдзіраванню. А ў сувязі з запланаванай аптымізацыяй Варанцэвіцкай сярэдняй школы колькасць дзяцей, якія будуць ездзіць на заняткі, можа ўзрасці да 47-мі, іх нават немагчыма будзе даставіць адным рэйсам.

— У нас ёсць жыллё, ёсць праца, і калі б яшчэ была нармальная дарога, то, на маю думку, людзі больш ахвотна заставаліся б тут або прыязджалі б сюды, а значыць, можна было б весці гаворку пра рэальнае адраджэнне вёскі, — выказаў меркаванне кіраўнік школы.

Васіль Станіслававіч паабяцаў глыбока вывучыць гэтую праблему, разабрацца ва ўсіх дэталях, і толькі тады можна будзе даць адназначны адказ аб перспектывах асфальтавання дарогі, бо знайсці фінансаванне ў цяперашні час няпроста.

У аналагічным ключы быў разгледжаны і зварот аднаго з жыхароў Клябані (Аболецкі сельсавет) наконт дрэннага стану гравійнай дарогі.

Праблема рэканструкцыі талачынскага дзіцячага сада №1 (з гэтым пытаннем звярнулася загадчыца ўстановы) таксама ўпіраецца ў фінансаванне.

— Давайце спачатку вызначымся, аб якой суме вядзецца гаворка, а пасля — на якім узроўні бюджэту неабходна яе шукаць, — прапанаваў Васіль Станіслававіч.
Старшыня райвыканкама Ягораў С. В., які таксама прысутнічаў на прыёме, паведаміў, што ўжо вядзецца работа па падрыхтоўцы праектна-каштарыснай дакументацыі, магчыма, яна будзе гатова ў верасні.

Праблема дзіцячага сада ў тым, што некаторыя групы вымушаны знаходзіцца ў старых драўляных будынках, нават без каналізацыі, і выправіць становішча плануецца шляхам прыбудовы яшчэ аднаго корпусу да цаглянага будынка. Праўда, калі гэта адбудзецца, пакуль што канкрэтна сказаць ніхто не можа. Васіль Станіслававіч паабяцаў заглыбіцца ў сітуацыю.

А вось у працэсе вывучэння праблемы жыхароў Усвіж-Бука, з якою звярнулася старэйшына гэтага населенага пункта, неабходна не толькі знайсці крыніцы фінансавання, але яшчэ і разабрацца, чаму станцыя абезжалезьвання вады не была пабудавана ў рамках праграмы “Чыстая вада” ў перыяд 2011 — 2015 гадоў (праект  заказаны яшчэ ў 2011-м, і з таго часу людзі не бачылі нічога, акрамя папяровай цяганіны).

— Праграма прадоўжана на 2016 — 2020 гады, і мы будзем разглядаць вашу сітуацыю ў яе кантэксце, але я не магу зразумець, чаму праект не рэалізаваны ў рамках папярэдняй праграмы. Тут неабходна разабрацца, у чым прычына, у нейкіх перашкодах з боку чыноўнікаў, ці яшчэ ў чым, — паведаміў прадстаўнік ураду.

У ходзе абмеркавання праблемы, у прыватнасці, было адзначана, што адною з магчымых крыніц фінансавання будаўніцтва станцыі можа стаць пазыка Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця (Сусветнага банка). Але зноў жа, гаварыць пра канкрэтныя перспектывы і тэрміны яшчэ заўчасна, пытанне будзе вывучацца.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 1.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
Звароты грамадзян: у цэнтры ўвагі — стан дарог, камфорт дзяцей, якасць вады, 1.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Один комментарий на “ Звароты грамадзян: у цэнтры ўвагі — стан дарог, камфорт дзяцей, якасць вады ”

  1. Игорь , 26 апреля 2016 , 19:13

    ООО!!! Дороги!! А как насчёт репортажа о Дорогах в г.п. Коханово?? Будет репортажик, Может вам видео и фото материал предоставить?? Или вы сами горячую новость людям покажете, а не вот это вот!!

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 5.0/5 (1 vote cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +1 (from 1 vote)

Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы 2019

Год малой родины

75-летие освобождения Беларуси

Конкурс туристических фильмов

Ритуальные услуги

Земельные участки

ТехИнноПром 2019

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Апрель 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей