Жыллё на вёсцы: дзе будоўля, там і жыццё

8 июля 2016 13:26

Аграгарадок Абольцы мае сваё адметнае аблічча. Вяскоўцы тут уважлівыя да свайго дома, двара, упрыгожваюць іх разнастайным афармленнем, мноствам кветак. Нейкі час (калі дакладна, то ўсе шэсць год) у Клябані, якая злілася з Абольцамі, заставаліся стаяць незавершанымі два жылыя дамы мясцовага сельгаспрадпрыемства.

Пляцоўкі ажывілі будаўнікі з УПП “Друць”. Разам з дырэктарам ААТ “Абольцы” Сяргеем Уладзіміравічам Мішульскім заходзім у першы з дамоў. Сустрэты намі намеснік будаўнічага прадпрыемства Мікалай Аляксандравіч Сазонаў з задавальненнем адзначае, што ім пашанцавала на заказчыка. Аператыўна і па-дзелавому ўзгадняюць арганізацыйныя пытанні, вырашаюць фінансавыя з іх. Крэдытныя грашовыя сродкі паступаюць своечасова, няма прамаруджвання з набыццём матэрыялаў, праблем з аплатай працы будаўнікоў.

На кожным з домікаў занятыя на даны момант па чатыры работнікі. На адным вядуцца аддзелачныя работы, на другім вось-вось прыступяць да іх. Вагонкай абшываюцца веранда і вонкавыя сцены. У пакоях вя-дзецца ўцяпленне перагародак, засцілаецца падлога. З інжынерных сетак тут будуць водаправод, мясцовая каналізацыя, кацёл на цвёрдым паліве. Катэджы маюць, акрамя асноўнага, выхад на гаспадарчы двор, дзе будзе і гаспадарчая пабудова для ўтрымання дамашняй жывёлы. Агульная плошча дома — 100 метраў квадратных, жылая — 76 метраў квадратных.

Работы на іх пачаліся 11 мая, а ў канцы ліпеня, як мяркуецца, яны будуць здадзеныя пад ключ. Навасёламі іх стануць спецыя-лісты сельгаспрадпрыемства, у якіх тут вострая патрэба.

На чарзе прывядзенне ў парадак яшчэ аднаго дома і будаўніцтва новага.

— У нас поўнае разуменне з гэтым будаўнічым прадпрыемствам, — зазначыў С. У. Мішульскі, — таму будзем і далей пры наяўнасці сродкаў шукаць падыходы ў вырашэнні пытанняў будаўніцтва жылля і вытворчых аб’ектаў.

Віктар БІРУКОЎ.

НА ЗДЫМКУ: М. А. Сазонаў і С. У. Мішульскі каля дома на цэнтральнай вуліцы аграгарадка.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



2 комментария на “ Жыллё на вёсцы: дзе будоўля, там і жыццё ”

  1. Якуб Лойка , 10 июля 2016 , 5:27

    На здымку Штэпсель і Тарапунька

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  2. Цветик-семицветик , 9 июля 2016 , 23:32

    Фото – это какая-то злая шутка фотографа?

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы 2019

Год малой родины

75-летие освобождения Беларуси

Конкурс туристических фильмов

Ритуальные услуги

Земельные участки

ТехИнноПром 2019

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Июль 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Архив новостей