Каб стаць будаўніком, гэтым трэба жыць

12 августа 2016 14:57

У Коханаўскім жыллёва-камунальным прадпрыемстве немагчыма пераацаніць месца ўчастка, якім кіруе прараб Якаў Шэміт. Участак абслугоўвае брыгада, на якую ўскладзена адказнасць за функцыяніраванне жыллёвага фонду, што знаходзіцца на балансе ЖКГ.

Калі аб’ёмы работ набіраюцца больш значныя, склад брыгады можа ўзрасці да 12 чалавек. Але касцяк яе — пяцёра мужчын і адна жанчына: Мікалай Уладзіміравіч Казлоў, Віктар Міхайлавіч Дабродзькін, Яўген Аляксеевіч Бутырын, Канстанцін Іванавіч Сідзін, Аляксандр Уладзіміравіч Зяцеў і Алена Сяргееўна Бараноўская.

— Яны, — гаворыць па ходзе пад’ёму на дах дома №99 па вуліцы Аршанскай, дзе зараз вядуцца рамонтныя работы, Якаў Феліксавіч, — прайшлі сапраўдную школу будаўнікоў. Узводзілі жыллё ў пасёлку, вытворчыя аб’екты, рабілі, калі пайшоў развал у нашай сферы, па сваім накірунку дзейнасці ў Расіі. А наогул, каб стаць майстрам у сваёй прафесіі, трэба парабіць будаўніком добры дзясятак год…

Да слова, гэта не прыдумка вопытнага прараба Якава Шэміта. Для яго адкрыццё асобных сакрэтаў у гэтай мудрагелістай справе пачыналася ў маладым узросце, калі ў сваёй роднай вёсцы Рэчкі дапамагаў бацьку то шулу ў хляве замяніць, то бервяно ў зруб пакласці, зрабіць веснічкі на ўваходзе ў двор, рамонт дома. Хто жыве ў вёсцы, той не можа абысціся без склюда і звычайнай сякеры.

Ды ўсё ж не збіраўся пайсці ў будаўнікі. Калі прыйшлося пасля службы выбіраць, то выбраў для вучобы ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі спецыяльнасць інжынера-гідратэхніка. Павінен быў узводзіць дамбы, шлюзы, плаціны. Ды, атрымаўшы дыплом інжынера-гідратэхніка, прыйшлося Якаву Шэміту займацца ўзвядзеннем жылля ў Коханаве, уладкаваўшыся ў Аршанскі будтрэст №18.

Спачатку прайшоў асобныя рабочыя спецыяльнасці, быў і цесляром, і майстрам  на аб’ектах, атрымаў пасаду прараба. У гэтай якасці рабіў і на будаўнічым участку пры Коханаўскім заводзе жалезабетонных вырабаў, а потым і ў створанай у Коханаве ПМК-19.

Яму ёсць пра што ўзгадаць пра зробленае ў мінулым: як шмат будавалася жылля ў пасёлку ў 80-я і на пачатку 90-х гадоў, як у сціслыя тэрміны былі пастаўлены будаўнікамі пад яго кіраўніцтвам у мікрараёне дамы №№10, 11, 13 і 99 па вуліцы Аршанскай.

Потым быў вымушаны ад’езд у Расію, калі на практыцы прыйшлося прымяняць свае веды, закладваць фундаменты дамоў, абуладкоўваць дахі, выконваць аддзелачныя работы.

Затым быў перыяд работы прарабам у ВУПП “Друць”, узвядзенне шматпавярховых дамоў па вуліцы Трактарнай у Талачыне, будаўніцтва іншых аб’ектаў у раёне.
З 2012 года — у Коханаўскім жыллёва-камунальным прадпрыемстве. Прывядзенне ў парадак жыллёвага фонду — выкананне капітальных і бягучых рамонтаў, тэрмарэнавацыя сцен, тарцоў — выконвае брыгада пад яго кіраўніцтвам.

Завяршылі работы на доме №10 у мікрараёне, выконваюць капітальны рамонт даху на доме №99 у гарпасёлку, працуюць па дагаворы з ААТ “Амкадор-КЭЗ” па прывядзенні ў парадак вытворчых памяшканняў і на падрыхтоўцы да сезона фізкультурна-спартыўнага комплексу “Пульс”, на розных аб’ектах жылфонду. Рыхтуецца дакументацыя па пераводзе кацельнай у пасёлку з блакітнага паліва на шчэпку. Пачалі мадэрнізацыю ачышчальных збудаванняў, але з-за недастатковасці сродкаў яна яшчэ не завершаная.

Сваёй прафесіяй бацька захапіў і сына. Сяргей закончыў БНТУ, атрымаў спецыяльнасць інжынера-будаўніка. Робіць у Оршы начальнікам упраўлення ў будаўнічым трэсце. Зараз адна з брыгад трэста пад кіраўніцтвам Сяргея Шэміта выконвае адказныя бетонныя работы на пляцоўцы Беларускай атамнай станцыі ў Астраўцы.

У сям’і Шэмітаў ганарацца сваімі мужчынамі-будаўнікамі, зробленым імі. Наперадзе ж не менш новых спраў і планаў. Якаў Феліксавіч упэўнены — яны ім па плячы. Для іх здзяйснення ёсць і вопыт, і веды, і жаданне працаваць. А галоўнае — людзі, будаўнікі, якія сваёй працай упрыгожваюць зямлю і робяць прыгожым нашае жыццё.

Віктар БІРУКОЎ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы 2019

Год малой родины

75-летие освобождения Беларуси

Конкурс туристических фильмов

Ритуальные услуги

Земельные участки

ТехИнноПром 2019

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Август 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей