Паляванне на нашы душы і кашалькі

12 декабря 2016 12:31

Перыядычна даводзіцца чуць ад жыхароў Талачына пра тэлефанаванні невядомых людзей, якія прапаноўваюць пагутарыць пра Бога. Калі адразу не кінуць трубку, а пайсці на дыялог, то, у залежнасці ад таго, наколькі субяседніку ўдасца зацікавіць вас і пераканаць у сваіх ідэях, ён прапануе вам пагутарыць па тэлефоне калі-небудзь яшчэ, у іншы дзень, а то і адразу пасля першай гутаркі сустрэцца асабіста.

Зразумела, канчатковаю мэтаю гэтага дзеяча з’яўляецца зрабіць вас членам сваёй абшчыны і збіраць з вас рэгулярныя ўзносы ды іншыя разнастайныя ахвяраванні ў фінансавай форме ці ў выглядзе той ці іншай маёмасці.

У кастрычніку гэтага года ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей аблвыканкама Даніленка М. Р. на сустрэчы з прадстаўнікамі рэгіянальных СМІ расказаў, як сам ён рэагуе на падобныя спробы зацягнуць яго ў секту:

— Звоняць у дамафон. Пытаюся: “Хто гэта?” Адказваюць: “Добры дзень, мы хочам пагутарыць пра Бога”. “А колькі вас?” “Двое”. “Вось і пагутарце”.

Некаторыя ж людзі спрабуюць, кажучы новамодным словам, троліць такіх субяседнікаў — здзекаваюцца, спачатку прыкінуўшыся, што зацікавіліся, развесілі вушы і гатовыя ўжо даць задурыць сабе галаву, але ў рэшце рэшт  ставяць субяседніка ў тупік якім-небудзь пытаннем ці насмешліваю заўвагаю і такім чынам паказваюць, што яго проста самога абдурылі, патрацілі яго час. На падобныя забавы, канечне, здольны толькі вельмі знаходлівы, дасціпны і разняволены чалавек, які за словам у кішэню не лезе, хаця паспрабаваць можа кожны, у інтэрнэце можна знайсці некаторыя метадычныя рэкамендацыі, напрыклад, па запыце “как потроллить свидетелей Иеговы?”.

А сёлетняй восенню па нашым горадзе гастралявалі ўмельцы, якія выцягваюць з людзей грошы не з дапамогаю рэлігійных ідэй, а больш празаічным метадам — навязваючы паслугі па тэхнічным абслугоўванні вокнаў. “Оконные мошенники добрались до Гродно”, “Оконные мошенники и как с ними бороться” — гэта толькі некаторыя з загалоўкаў публікацый, якія можна знайсці ў інтэрнэце па запытах “проверка окон”, “оконные мошенники” і інш.

Дзейнічаюць яны па наступнай схеме. Тэлефануюць на хатні тэлефон і афіцыйна-дзелавым, казённым тонам ставяць перад фактам: “Заўтра ў вашым доме будзе праводзіцца прафілактычная праверка вокнаў. У колькі гадзін вы зможаце быць дома?” Калі прызначыць ім сустрэчу, то прыйдуць, адчыняць-зачыняць вокны, пераканаюцца, што ўсё функцыянуе нармальна, магчыма, капнуць у механізм змазкі, і прапануюць падпісаць дагавор на абслугоўванне. Зразумела, на платнай аснове.

У юрыдычным сэнсе “аконныя махляры” нічога не парушаюць, таму, дарэчы, махлярамі (мошенниками) іх называюць умоўна, але з маральнага пункту гледжання гэта сапраўды лахатроншчыкі, якія нажываюцца на даверлівасці грамадзян, навязваючы неабавязковыя паслугі.

Некаторыя паводзяць сябе вельмі навязліва і агрэсіўна, заяўляюць, што вы абавязаны прадаставіць свае вокны для агляду з мэтаю прадухілення ўцечак цяпла падчас ацяпляльнага сезона, пагражаюць, што ў выпадку адмовы да вас могуць быць прыменены пэўныя санкцыі. Але на самай справе, зразумела, гэтая шантрапа не мае ніякіх паўнамоцтваў што-небудзь ад вас патрабаваць, і таму можна смела пасылаць іх куды-небудзь як мага далей.

Дарэчы, кампанія маладых людзей, якія адпрацоўвалі шматкватэрныя дамы ў Талачыне, ужо адным толькі знешнім выглядам павінна была насцярожыць грамадзян: напарфумленыя хлопчыкі ў пінжаках і белых кашулях, з бэйджыкамі ды папачкамі і партфелікамі — ні даць ні ўзяць менеджары, а не брыгада майстроў.

На жаль, метадаў тролінгу ў адносінах да гэтай катэгорыі аматараў лёгкай нажывы пакуль што знайсці не ўдалося. Можна хіба што прапанаваць таксама змарнаваць іх час — дамовіцца аб сустрэчы, а пасля ў апошні момант папрасіць прабачэння і перанесці сустрэчу на іншы дзень, пасля зноў, потым папрасіць пачакаць каля пад’езда, пакуль вы нібыта вернецеся з крамы, і г. д. — няхай панервуюцца.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +3 (from 3 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



4 комментария на “ Паляванне на нашы душы і кашалькі ”

  1. Раиса Михайловна , 13 декабря 2016 , 4:40

    Все хотят заработать на нищем населении, одни просят церковную подать , другие очередной налог , третьи окна или двери поправят за ваш счет , даже если вам это и не нужно , обдирают народец как липку.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: +1 (from 1 vote)
    • людмила , 15 декабря 2016 , 0:57

      обдирают это мало сказано ,развели жуликов в стране ,грабят все ,посмотрите как дерут деньги за мусор ,не приезжая в деревни требуют с людей миллионные долги ,это ужас ,а самое страшное что райисполком в этом поддерживает .это просто ужас!!!

      VA:F [1.9.22_1171]
      Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
      VA:F [1.9.22_1171]
      Rating: 0 (from 0 votes)
      • Раиса Михайловна , 15 декабря 2016 , 18:07

        Так райисполком и грабит руками коммунальщиков , обычный рэкет , как в лихие 90 , только тогда братки грабили кто побогаче , а сейчас государство кто победнее.

        VA:F [1.9.22_1171]
        Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
        VA:F [1.9.22_1171]
        Rating: 0 (from 0 votes)
  2. Елена , 12 декабря 2016 , 21:54

    Спасибо, что предупреждаете людей. Сколько пенсионеров могли бы повестись на эти уловки.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Декабрь 2016
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене