Настаўніца Слаўнаўскай сярэдняй школы Таццяна Абухова прывівае сваім вучням любоў да роднай мовы

21 февраля 2017 11:23

Таццяна Аляксандраўна Абухова — настаўніца беларускай мовы і літаратуры ў Слаўнаўскай сярэдняй школе. Кожны дзень яна ездзіць туды з Талачына, каб перадаваць дзецям свае веды па гэтых прадметах і любоў да іх, да гучання роднага слова і прыгожага пісьменства.

Нядаўна Таццяна Аляксандраўна паспяхова прыняла ўдзел у раённым этапе конкурсу “Настаўнік года-2017″, трапіла ў лік фіналістаў і, адпаведна, удзельнікаў абласнога этапу. Калі ж яна толькі пачынала сваю прафесійную дзейнасць, то, напэўна, наўрад ці магла падумаць, што дасягне тых ці іншых высокіх вынікаў менавіта на гэтай сцяжыне, бо пачатак быў зусім далёкі ад беларускай філалогіі.

— Я закончыла БДПУ імя Максіма Танка ў 2006 годзе па спецыяльнасці руская мова і літаратура з дадатковай спецыяльнасцю беларуская мова і літаратура. Пачынала педагагічную дзейнасць якраз па асноўнай спецыяльнасці, — успамінае настаўніца. — Беларускую мову выкладаю з 2011-га. Больш за тое, калісьці мой жыццёвы шлях мог пайсці ў такім напрамку, што я ўвогуле стала б не педагогам, а юрыстам. Заканчваючы школу (СШ №2 у Талачыне), я вагалася паміж філалогіяй і правам і канчатковы выбар зрабіла пад уплывам сваёй любімай настаўніцы Алены Рыгораўны Завадскай, якая выкладала ў нас рускую мову і літаратуру. Цяпер, праз гады, я разумею, што тады яна разгледзела маё сапраўднае прызванне і, пераконваючы мяне, дапамагла мне выбраць правільны шлях.

Калі ў выніку пэўных арганізацыйных змен давялося пераключыцца на працу па другой спецыяльнасці, з якім-небудзь асаблівымі праблемамі Таццяна Аляксандраўна не сутыкнулася, але, канечне, спачатку адчувала сябе нязвыкла:

— Было цяжка рыхтавацца да ўрокаў і размаўляць па-беларуску, бо да гэтага часу я не мела адпаведнай практыкі, і ва ўніверсітэце беларускай мове ўдзялялася менш увагі. Затое цяпер я ўжо часам, наадварот, не магу перастроіцца на рускую мову, асабліва пасля ўрокаў. Але ўвогуле для мяне на цяперашнім этапе абедзве мовы роўныя, у залежнасці ад абставін размаўляю з дзецьмі і калегамі і на беларускай, і на рускай.

Не сакрэт, што ў сучасных умовах, калі беларуская мова выкарыстоўваецца пераважна ў афіцыйных абставінах і ў сродках масавай інфармацыі, а на бытавым узроўні ўспрымаецца як нешта нязвыклае, настаўнік можа сутыкнуцца з адсутнасцю ў вучняў матывацыі да вывучэння гэтага прадмета, з недастатковым узроўнем энтузіязму і зацікаўленасці. Мы спыталі ў Таццяны Аляксандраўны, ці адчувае яна такую праблему, і калі так, то як яе пераадольвае.

— Зацікаўленасць, матывацыя, энтузіязм вучняў залежаць ад таго, наколькі цікава выкладае прадмет настаўнік, наколькі ён здольны матываваць сваіх выхаванцаў і абудзіць у іх энтузіязм. І, па вялікім рахунку, няма розніцы, які гэта прадмет, беларуская мова, ці фізіка, ці выяўленчае мастацтва. Канечне, індывідуальныя схільнасці ў кожнага вучня свае, у кагосьці гуманітарныя, у кагосьці тэхнічныя і г. д., але звычайная чалавечая цікаўнасць, імкненне пазнаваць уласціва ўсім. Таму я магу з упэўненасцю сказаць, што для мяне мая праца звязана не з нейкімі цяжкасцямі, а ў першую чаргу з творчымі пошукамі і арганізацыйнымі клопатамі. У цяперашні час, напрыклад, мы рыхтуемся да раённага конкурсу “Паэтычны ветразь” у рамках правядзення Міжнароднага дня роднай мовы. Дарэчы, мае вучні заўсёды з задавальненнем удзельнічаюць у розных гульнях і конкурсах па беларускай мове і літаратуры.

Ёсць у Таццяны Аляксандраўны сябры і родныя, якія любяць і ведаюць беларускую мову, размаўляюць на ёй, чытаюць створаную на ёй мастацкую літаратуру:
— Малодшая сястра, хаця па спецыяльнасці хімік-эколаг, захапляецца творамі беларускіх аўтараў, перачытала ўсяго Шамякіна і Мележа. У маёй матулі ёсць траюрадны брат Сяргей Ярковіч. Ён жыве і працуе ў Мінску, але часта прыязджае да бацькі ў Талачын, таксама праведвае і маю бабулю ў вёсцы Калюгі. Сяргей заўсёды размаўляе па-беларуску, цудоўна спявае пад гітару беларускія песні. Таму я думаю, што, нягледзячы ні на якую цяжкую гістарычную спадчыну, беларуская мова будзе жыць і заставацца адною з дзяржаўных, і адна з маіх задач як настаўніка — прапагандаваць яе, прывіваць любоў да яе.

“Для сябе”, па-за рамкамі школьнай праграмы, Таццяна Аляксандраўна чытае гістарычную літаратуру, таксама любіць кнігі пра жыццё пісьменнікаў. Гэтае захапленне дазваляе глыбей спасцігнуць як творчасць асобных майстроў слова, так і мастацкую літаратуру ўвогуле, спрыяе падтрыманню творчага, пошукавага настрою, узбагачэнню прафесійнага кругагляду і ўдасканаленню метадычнага майстэрства, а значыць, у канчатковым выніку дапамагае больш паспяхова заахвочваць дзяцей да вывучэння роднай мовы і літаратуры.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Февраль 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене