У гонар мастака і грамадзяніна: у Коханаве ўшанавалі памяць вядомага земляка Міхаіла Савіцкага (+фота)

23 февраля 2017 14:36

“Памяць народа — гэта яго гісторыя, яго гордасць і сумленне. Яна павінна свята захоўвацца, перадавацца з пакалення ў пакаленне, як нязгасны факел вялікай любові да Радзімы, свайго народа. Такой любові, якая была ў нашага земляка Міхаіла Андрэевіча Савіцкага, патрыёта і грамадзяніна нашай Радзімы”. З гэтых слоў пачалося мерапрыемства “Мастак і грамадзянін”, прысвечанае  95-годдзю з дня нараджэння Міхаіла Андреевіча Савіцкага,  падрыхтаванае вучнямі 8 “А” класа Коханаўскай сярэдняй школы пад кіраўніцтвам класнага кіраўніка, настаўніцы гісторыі Л. А. Мацюшэўскай.

Ён нарадзіўся 18 лютага 1922 года ў вёсцы Звянячы Талачынскага раёна.  Народны мастак БССР і народны мастак СССР, Герой Беларусі, аўтар больш за 150 тэматычных карцін і манументальных работ, лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР і БССР, акадэмік Расійскай акадэміі мастацваў, Акадэміі навук Беларусі, Міжнароднай Славянскай акадэміі, Ганаровы грамадзянін горада Мінска.

У гэты ж дзень, праз 95 гадоў, на яго радзіме ў  Коханаўскай сярэдняй школе сабраліся вучні, настаўнікі, жыхары гарадскога пасёлка Коханава, каб у чарговы раз ушанаваць яго памяць, глыбей пазнаць талент мастака, праз успаміны прайсці нялёгкімі дарогамі яго  жыцця.

Пры адкрыцці мерапрыемства дырэктар школы Міхаіл Міхайлавіч Татарановіч заўважыў: “Біяграфія такіх людзей неадрыўна звязана з біяграфіяй краіны, народа, жыццём малой радзімы, адкуль ён некалі пайшоў у вялікі свет. Мы ганарымся тым, што жывём на зямлі, дзе нарадзіўся таленавіты мастак, і ўшаноўваем яго памяць. У Коханаўскай школе мастацтваў працуюць таленавітыя настаўнікі, вучацца здольныя вучні. Лічу, што менавіта цяпер наступіў час, каб прысвоіць ёй імя Міхаіла Андрэевіча Савіцкага”.

Да мерапрыемства ў школе былі наладжаны выставы карцін вядомага мастака, вучняў Коханаўскай і Талачынскай школ мастацтваў,  настаўніка па класу выяўленчага мастацтва В. К. Цімафеева.

Ярка і выразна ў выкананні вучняў прагучалі ўспаміны Міхаіла Андрэевіча пра  дзяцінства, бацькоў. Кіруючыся ў сваім жыцці  сялянскай філасофіяй, яны выхавалі яго добрым, чулым чалавекам. Менавіта тады ў звяняцкага хлопчыка праявіліся здольнасці да выяўленчага мастацтва.                           .

На вайне загінулі старэйшыя браты, многія сябры… Савіцкі ў складзе 345-й стралковай дывізіі абараняў  Севастопаль. Ён быў сярод тых, хто прыкрываў адыход войск. Трапіў у палон, прайшоў праз канцлагеры “Крывінкі”,  Бухенвальд, Дахау. Зроблены некалькі спробаў уцячы. Пры вызваленні быў знойдзены ў тыфозным бараку.

Яго дзесяць палотнаў, атрымаўшых назву “Лічбы на сэрцы”, перадаюць увесь жах таго, што прыйшлося перажыць вязням канцлагераў.

Моцным водгукам у душы мастака адазваўся Чарнобыль, што выклікала стварэнне  серыі карцін пад назвай “Чорная быль”. Зямля, на якой людзі жылі стагоддзямі, стала смяротна небяспечнай.

Гучыць пажаданне Міхаіла Андрэевіча Савіцкага пакаленню 21 стагоддзя: “Любіце Радзіму — праз учынкі, прыгожыя справы, праз духоўнае ўдасканальванне, праз разуменне таго, што духоўная культура — гэта адзіная галіна, якая робіць чалавека чалавекам…”

У памяць аб мастаку гучалі музыка, песні, выконваліся танцы вучнямі і настаўнікамі Коханаўскай дзіцячай школы мастацтваў.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 5.5/10 (2 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)
У гонар мастака і грамадзяніна: у Коханаве ўшанавалі памяць вядомага земляка Міхаіла Савіцкага (+фота), 5.5 out of 10 based on 2 ratings

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы-2024

Год качества

«Лица Победы»

Наш календарь

Февраль 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене