Хутка ў поле: ва УП “Рыдамльскім” праявілі творчы падыход пры рамонце кожнага агрэгата
Парк сельгасмашын ва УП “Рыдамльскі” ўжо на 90 працэнтаў падрыхтаваны да пачатку веснавых палявых работ. Але застаюцца яшчэ праблемы па гатоўнасці трактароў. Знаходзяцца ў рамонце рухавікі, за якія патрабуецца праплата, неабходна дакупіць рызіну і тое-сёе з запчастак.
— Асноўная частка работ, — заўважае кіраўнік прадпрыемства Хадневіч В. А., — выканана. Адрамантаваны пасяўныя агрэгаты, плугі, культыватары, раскідвальнікі мінеральных удабрэнняў і гноераскідвальнікі. Згодна з удакладненым заданнем патрэбна ўзняць яшчэ 200 гектараў глебы пад сяўбу збожжавых культур і глебу пад кукурузу. 70 працэнтаў па падсеве траў пойдзе пад яравыя збожжавыя. Падсевам траў пад азімыя не займаліся. Як толькі падсохне крыху, гэтая работа, а яна ў нязначным аб’ёме, будзе выкананая…
— Калі прыступіце да падкормкі азімых збожжавых?
— Тэхніка, машыны падрыхтаваныя, але ў наяўнасці зусім нязначная колькасць мінеральных удабрэнняў. Патрэбны КАС, салетра. Разлічваем, што пад набыццё ўдабрэнняў будзе адкрыта крэдытная лінія і зроблена гэта будзе цэнтралізавана.
— Якімі выйшлі з зімы пасевы збожжа і рапсу?
— Стан іх здавальняючы, снежнай плесні няма, што ў асноўным звычайна і наносіць урон культурам. Усё цяпер будзе залежаць ад далейшай падкормкі.
— Якія віды работ ведзяце з арганікай?
— Усю зіму яна перыядычна ад фермаў адвозілася на палі. Дзесьці тысячы чатыры тон у збуртаваным выглядзе яшчэ застаецца яе на ферме “Саколіна”. Адвозіць не было сэнсу, таму што поле побач. Будзе ўнесена з пачаткам работ. Ёсць чатыры раскідвальнікі, гэта дастаткова, каб своечасова ўнесці арганічныя ўдабрэнні.
— У які тэрмін плануеце выканаць прадстаячыя работы?
— На першым плане ў гэтых тэрмінах, канечне, праблема з палівам. Нейкія ўмовы надвор’я не будзем браць у разлік. 1700 гектараў трэба пасеяць збожжавых, 500 гектараў — рапсу і столькі ж кукурузы. Рэальна для выкання ўсіх работ спатрэбіцца дзён пятнаццаць. Больш скарочаныя тэрміны сяўбы — гэта адна з ўмоў атрымання добрага ўраджаю.
— Што з тэхнікі яшчэ ў рабоце ў мехмайстэрні?
— Па энерганасычаных трактарах сёлета лепш, асобныя адрамантавалі яшчэ летам і ўвосень. У рамонце толькі “Кіравец”, будзем забіраць каробку перадач і рухавік на маторарамонтным заводзе. У астатніх даводкі па дробязях — па гідраўліцы, рызіне. Рыхтуемся да тэхагляду, — прыводзім ў добры стан і знешні выгляд трактароў і машын.
— Як з забеспячэннем механізатарамі, іншымі работнікамі?
— Абходзімся без прыцягнення з іншых арганізацый, сваімі сіламі. Гэта стварае некаторае напружанне, але ж у такі адказны момант без яго не абысціся…
Тое, што зроблена ў гаспадарцы, на віду. Шмат рамонтаў выканана мясцовымі ўмельцамі сваімі сіламі. Праявілі вынаходніцтва, і з падручных матэрыялаў атрымаліся не горшыя, чым дарагія пакупныя, стрэльчатыя лапы для культыватараў. Зэканомленыя сродкі накіраваныя на набыццё таго, што ў сваіх умовах не зробіш.
На кожным кроку тут бачыш праяўлены творчы падыход да справы інжынернай службы, механізатараў, літаральна па кожным агрэгаце. Адным гэтым ужо гарантуецца правядзенне веснавых палявых работ у аптымальныя тэрміны і на высокім якасным узроўні.
Віктар МІКАЛАЕЎ.
НА ЗДЫМКУ: злева направа вопытныя механізатары гаспадаркі Сяргей Мечыслававіч Сарапас і Дзмітрый Уладзіміравіч Спаткай на завяршэнні работ па рамонце дыскатараў.
Очень плохо что современная, сложная, высокопроизводительная техника проходит ремонт не в сервисных центрах с гарантийным обслуживанием а слесарями- самоучками. Понятно что не рабочие в этом виноваты , а руководитель , который за эту технику лично не платил , а получил бесплатно по разнорядке. До сих пор Щи лаптем хлебаем.