Славенцы Сяргей і Алеся Сазуравы назаўсёды звязаныя з бацькаўшчынай

6 апреля 2017 13:47

Гаспадарская жылка ў Сяргея Сазурава ад дзеда Канстанціна Кротава. Пабеленая хата, дзе жылі дзядуля з бабуляй, заўжды прываблівала здалёк, упрыгожвала вуліцу сваёй урачыстай чысцінёй. У падворку важна пахаджвалі індыкі, клапатліва зазывалі куранят квактухі, у хляве рохкалі свінні. Хлопчыку падабалася назіраць, як бабуля Клаўдзія гатуе корм, спрытна доіць карову, поіць сырадоем маленькае цяля, ласкава размаўляючы з ім.

Бабуля дазваляла ўнуку самастойна зрабіць што-небудзь па гаспадарцы. Дзед вучыў яго самай важнай, на яго погляд, справе — працы на зямлі. Прагна лавіў Сяргей кожнае яго слова, уяўляў, як калісьці і ў яго будзе вялікая гаспадарка, праца на сваім кавалку зямлі.

Пасля заканчэння адзінаццаці класаў Славенскай сярэдняй школы ён  працаваў жывёлаводам на цялятніку, дапамагаў бацькам даглядаць дома гаспадарку.

Аднойчы Сяргей зайшоў у краму ў вёсцы Гліннікі. Тут ён і заўважыў прыгожую сціплую дзяўчыну-прадаўца. Алеся рана засталася сіратою, жыла адна.

Маладыя людзі пакахалі адно аднаго, у хуткім часе згулялі вяселле. Жылі спачатку ў Глінніках. Завялі свіней, бычкоў. Паступова гаспадарка пашыралася — з’явіліся конь, гусі і авечкі. Кармы для жывёлы вырошчвалі самі. На гектары зямлі сеялі зернесумесь, бульбу, буракі.

Не стала дзеда і бабулі. На працягу сямі гадоў, што пражылі ў Глінніках, Сяргей марыў вярнуцца дадому, у Славені. Задумаў малады гаспадар аднавіць дзедаву хату, удыхнуць у яе новае жыццё. У кожную свабодную хвіліну ён імчаў сюды. Сваімі рукамі рамантаваў і ўмацоўваў сцены старой хаты, паставіў прыбудову, зрабіў унутраную аддзелку. Усе сродкі ў той час укладаліся ў рэканструкцыю і будоўлю.

Праз пяць год маладая сям’я пераехала нарэшце ў свой дом. Купілі карову, ад яе яшчэ адгадавалі дзвюх. Па заяве сельвыканкамам ім было выдзелена паўтара гектара зямлі для вядзення асабістай гаспадаркі.

Паспрабавалі муж з жонкай сябе ў прадпрымальніцтве, адкрылі ў Нарцызаве гандлёвы павільён. Хутка Сяргей і Алеся зразумелі, што гандаль — не іхняя справа, і зноў вярнуліся да прывычнай працы на зямлі.

Нажыта ў доме ўсё ў асноўным праз асабістую гаспадарку. Маладыя бацькі  выхоўваюць дзвюх дачушак — пяцікласніцу Лію і пяцігадовую Інгу. Вельмі важна для іх здароўя, лічаць Сяргей і Алеся, каб з дзяцінства яны ўжывалі натуральныя, свежыя прадукты.

У планах — працяг распачатай працы. Тым больш, што вялікую сілу ў гэтым дае ім дзедава зямля, родная бацькаўшчына.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 2 votes)
Славенцы Сяргей і Алеся Сазуравы назаўсёды звязаныя з бацькаўшчынай, 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Один комментарий на “ Славенцы Сяргей і Алеся Сазуравы назаўсёды звязаныя з бацькаўшчынай ”

  1. Дмитрий , 8 апреля 2017 , 13:30

    Срочно записать в тунеядцы всю семью!!!

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: -1 (from 1 vote)

Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене