Электрагазазваршчык Коханаўскага льнозавода Сяргей Чаканаў знайшоў сваё прызванне

28 апреля 2017 16:44

Электрагазазваршчык Коханаўскага льнозавода Сяргей Чаканаў пачаў свой працоўны шлях у якасці вучня зваршчыка яшчэ ў 1985 годзе, вярнуўшыся з арміі. Гэтая прафесія стала для яго жыццём — і крыніцаю заробку, і любімаю справаю, у якой ён дасягнуў высокага ўзроўню майстэрства.

Родам з Быхаўскага раёна, вучнем зваршчыка быў у Магілёве, пасля жыў і працаваў у Слаўгарадзе. Працоўнымі дасягненнямі і ўзнагародамі быў адзначаны ўжо і той, даўні перыяд яго біяграфіі. Пра Сяргея Мікалаевіча пісала слаўгарадская раённая газета, ён атрымліваў граматы, станавіўся дэпутатам раённага Савета.

У Коханава Сяргей Мікалаевіч пераехаў з сям’ёй у 1990 годзе, каб не жыць з маленькім сынам на тэрыторыі, якая пацярпела ў выніку аварыі на ЧАЭС. Атрымліваецца, што пакінуў абжытае месца не па сваёй волі, але добраму спецыялісту і чалавеку рады ўсюды і заўсёды, таму з такой спецыяльнасцю і з такім вопытам кваліфікаваны зваршчык і ў новых умовах аказаўся запатрабаваным работнікам, хутка заслужыў аўтарытэт сярод калег.

На льнозаводзе ён ужо даўно, дзесьці з 2004 года, дакладна прыгадаць падчас нашай сустрэчы нават не змог. Прадпрыемства гэтае сёння перажывае не самыя лепшыя часы, а з улікам таго, што матэрыяльна-тэхнічная база яго зношаная, асабліва ўчастак перапрацоўкі, задач для зваршчыка хапае, даводзіцца працаваць і ў цэхах, і ў поле выязджаць (для гэтай мэты ёсць адпаведнае абсталяванне).

Аднак Сяргей Мікалаевіч не з тых, хто скардзіцца на жыццё і бадзяецца па свеце ў пошуку лёгкага хлеба. Ён любіць сваю справу, робіць яе сумленна і якасна, і ў гэтым знаходзіць сябе, знаходзіць спосаб рэалізацыі сваёй энергіі, раскрыцця сваіх асабовых якасцей. Дакладней, не знаходзіць, а даўно ўжо знайшоў і паспяхова працуе на радасць сабе і на карысць іншым, заканамерным вынікам чаго стала занясенне Сяргея Мікалаевіча на раённую Дошку гонару па выніках работы за 2015 год.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене