Больш за трыцаць гадоў медсястра Людміла Пасюціна аддае свае ўменне, душэўнасць і цярпенне дзецям

12 мая 2017 13:54

У дзяцінстве Людміла Пятроўна Пасюціна часта чула ад бацькоў пра вайну, пра тое, як яны пазнаёміліся і пакахалі адно аднаго ў  гады ліхалецця. Еўдакія Мікітаўна была медсястрой ў ваенным шпіталі. Аднойчы разам з іншымі параненымі тут аказаўся ўкраінец Пётр Кірылавіч Шапавалаў. Сціплая медыцынская сястра з добрымі вачыма спадабалася салдату.

Пры развітанні ён паабяцаў абавязкова знайсці яе. Дзяўчына вымушана была пакінуць медыцыну і пайсці працаваць у калгас,  каб дапамагчы маці гадаваць малодшых братоў і сясцёр.

Пётр Кірылавіч стрымаў слова і знайшоў сваю каханую, яны пажаніліся, нарадзілася чацвёра дзяцей.

Самай малодшай у сям’і была Людміла. Вельмі любіла яна слухаць успаміны маці пра шпіталь, выратаванне параненых байцоў, уяўляла і сябе ў белым халаце медсястры. Можа, менавіта гэта паспрыяла на выбар яе прафесіі, а можа і тое, што ў іхняй вёсцы Міцькаўшчына на Аршаншчыне фельчарам працаваў  добры і паважаны чалавек, які карыстаўся вялікім аўтарытэтам сярод сяльчан. Усе без выключэння яго слухаліся і  крыху пабойваліся.

Пасля заканчэння школы дзяўчына паступіла ў медыцынскае вучылішча на акушэрскае аддзяленне. Прыехала па размеркаванні ў Талачынскую цэнтральную раённую бальніцу. Але ж на гэты момант тут не аказалася ніводнай вакансіі акушэра.

Людміле Пятроўне прапанавалі працу на фельчарска-акушэрскім пункце ў Навінцы, яна згадзілася. Мясцовыя жыхары ўпэўніліся, што маладая медсястра не толькі добра валодае медыцынскімі навыкамі, але і душэўна перажывае за кожнага хворага чалавека. Яна хутка заваявала давер жыхароў вёскі, за сем гадоў працы тут стала сваёй, выйшла замуж за мясцовага хлопца. Успамінае Людміла Пятроўна тыя гады як самыя лепшыя ў сваім жыцці.

Маладая сям’я памяняла месца жыхарства на Талачын, некаторы час  Людміла Пятроўна рабіла медсястрой на Азерацкім фапе, потым яе запрасілі на працу медыцынскай сястрой у дзіцячае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы.

Больш за трыцаць год яна аддае свае ўменне, душэўнасць, цярпенне дзецям, якім яны неабходны ў першую чаргу. Нярэдка хвораму дзіцяці, асабліва тым, хто знаходзіцца без маці, важна  адчуць чалавечае цяпло і  падтрымку. Трэба  любіць, разумець кожнае дзіця, быць уважлівым да яго здароўя, упэўнена Людміла Пятроўна.

Эфектыўнасць лячэння залежыць таксама ад своечасовага выканання медыцынскіх працэдур, кармлення. Кожная змена медсясцёр пачынаецца з інфармацыі пра стан здароўя дзяцей.

Работнікі дзіцячага аддзялення ў пастаянным руху, таму рабочы дзень пралятае непрыкметна. Дома таксама трэба паспець заняцца хатнімі справамі, удзяліць увагу родным людзям.

— Калі б жыццё можна было павярнуць назад, — пытаюся ў Людмілы Пятроўны, —  што б вы хацелі змяніць. Адказ прагучаў імгненна:

— Без сумнення, я зноў бы стала медсястрой. А яшчэ хацелася б, каб ніколі не хварэлі і заўжды былі радаснымі і шчаслівымі дзеці.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 5.5/10 (2 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +2 (from 2 votes)
Больш за трыцаць гадоў медсястра Людміла Пасюціна аддае свае ўменне, душэўнасць і цярпенне дзецям, 5.5 out of 10 based on 2 ratings

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы 2019

Год малой родины

75-летие освобождения Беларуси

Конкурс туристических фильмов

Ритуальные услуги

Земельные участки

ТехИнноПром 2019

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Май 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей