Дэпутат Талачынскага раённага Савета дэпутатаў Валянціна Жарыкава заўжды разам з людзьмі

15 мая 2017 11:16

У мінулым годзе Гаршчэўшчынская базавая школа была рэарганізавана ў дзіцячы сад-пачатковую школу. Педагагічны калектыў прадаўжае ўзначальваць вопытны педагог Валянціна Сяргееўна Жарыкава. На працягу ўжо трыццаці год яна жыве і працуе тут, трэці раз выбраная дэпутатам раённага Савета дэпутатаў па Гаршчэўшчынскай акрузе.

Цяпер установа адукацыі размяшчаецца ў будынку дзіцячага сада. У выніку реарганізацыі адбыліся кадравыя змены. Валянціна Сяргееўна аб’яднала калектыў педагогаў, стварыла аптымальныя ўмовы для вучобы і выхавання дзяцей. Паспрыяла гэтаму і даўняе цеснае супрацоўніцтва школы і дзіцячага сада — сумеснае правядзенне святаў, іншых мерапрыемстваў.

Зараз у педагагічным калектыве працуе 21 чалавек. Вучні пачатковых класаў Гаршчэўшчынскай базавай школы перабраліся сюды яшчэ шэсць год таму. Ва ўстанове адукацыі 16 вучняў  і  25 выхаванцаў дзіцячага сада.

Валянціна Сяргееўна ўсё сваё жыццё прысвяціла выхаванню дзяцей, выпусціла не адно пакаленне.  Зараз тут вучацца ўжо унукі першых яе выпускнікоў. Мясцовыя жыхары з павагай і даверам адносяцца да Валянціны Сяргееўны, яна ўмее ўважліва выслухаць і дапамагчы добрым словам і канкрэтнай справай. Не кожны з сяльчан мае магчымасць і час даехаць да раённага цэнтра, таму за дапамогай ідуць іншы раз да Валянціны Сяргееўны.

Перш за ўсё яе хвалююць сацыяльныя праблемы — выхаванне дзяцей, становішча ў сем’ях, здаровы лад жыцця, добраўпарадкаванне населеных пунктаў, аптымізацыя руху рэйсавых аўтобусаў, стан дарог у населеных пунктах, падвоз дзяцей у школу і іншыя жыццёва важныя пытанні.

Як правіла, усе яны ў вёсцы вырашаюцца сельвыканкамам. Валянціна Сяргееўна падтрымлівае цесную сувязь са старшынёй Аболецкага сельвыканкама Верай Генадзьеўнай Міхалап, з кіраўніцтвам сельгаспрадпрыемства “Надзёжына”. Некалькі гадоў таму з дапамогай Валянціны Сяргееўны было вырашана пытанне па маршруце аўтобуса Талачын — Абольцы праз Коханава. Цяпер сяльчане могуць без праблем выехаць у Коханава,  наведацца да ўрача.

Наперадзе — падвядзенне вынікаў, завяршэнне навучальнага года, летні аздараўленчы перыяд для выхаванцаў дашкольнай установы і вучняў школы. Не застануцца без увагі дэпутата і пытанні добраўпарадкавання населеных пунктаў на тэрыторыі яе выбарчай акругі.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы 2019

Год малой родины

75-летие освобождения Беларуси

Конкурс туристических фильмов

Ритуальные услуги

Земельные участки

ТехИнноПром 2019

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Май 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей