Спяшаецца ў Талачынскім раёне да сяльчан магазін на колах

20 сентября 2017 14:22

Дзень выдаўся на рэдкасць цёплы і лагодны, якія звычайна бываюць у пару бабінага лета. Каб не апусцелыя пасля збору ўраджаю сады і агароды, дык і паверыць цяжка ў тое, што наперадзе чакаюць нас халады і восеньская слота.

Праязджаючы Канапельчыцы, бачылі тыповыя, знаёмыя з дзяцінства, карціны. Людзі шчыравалі каля дому, убіралі агародніну. Каля адной з хат у чаканні аўтамагазіна ішло ажыўленае абмеркаванне сёлетняга ўраджаю і іншых розных навін. Падышоўшы, пацікавілася, наколькі вяскоўцы задаволены абслугоўваннем аўталаўкі.

Жыхарка Мінска Ала Міхайлаўна ўсё лета жыве ў бацькоўскім доме.

— Наведваю аўтамагазін кожны раз, — ахвотна расказала жанчына. — Тут можна купіць усё, што патрэбна. Звычайна бяру малочныя прадукты, хлеб, іншы раз мясныя вырабы. Дзякуй вялікі Ірыне за добрае абслугоўванне. Яна заўсёды ветлівая, ніколі слова благога ад яе мы не чулі.

Іншыя вяскоўцы таксама задаволеныя аўтамагазінам. У хуткім часе машына падышла, і мы змаглі пераканацца ў гэтым асабіста. Сапраўды, на вітрыне шмат розных прадуктаў, бачны кошт кожнага. Халадзільны міні-лар запоўнены мяснымі вырабамі, у другім халадзільніку захоўваюцца замарожаныя прадукты харчавання. Хлеб свежы, малако прывозяць у пэўныя дні.

Ірына Міхайлаўна Збуржынская працуе на трох маршрутах аўтамагазіна на працягу пяці год. Яна добра ведае патрэбы сяльчан, іх пакупніцкія магчымасці. Два разы на тыдзень прыязджае ў Канапельчыцы каля 11 гадзін. Зранку атрымлівае прадукты на базе райпо. Бывае, праз аўтамагазін людзі заказваюць камбікорм, цукар, торт да свята або слоікі для кансервавання. Ірына з разуменнем адносіцца да людзей і заўсёды задавальняе іх просьбы. За дзень аўтамагазін абслугоўвае 12-13 вёсак раёна, выручка складае ад тысячы да тысячы двухсот рублёў.

Дапамагаюць у працы Ірыне Міхайлаўне яе ветлівасць, тактоўнасць, цярплівасць. Адпускаючы тавар, яна імкнецца зразумець запатрабаванні чалавека, параіць набыць пэўны з іх. У гэтым плане трэба быць не толькі прадаўцом, але і псіхолагам, міласэрным чалавекам. Хворым людзям дастаўляе прадукты прама на дом. Іменна такіх работнікаў гандлю чакаюць пакупнікі, шчыра дзякуюць ім за добрую працу.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +2 (from 2 votes)
Спяшаецца ў Талачынскім раёне да сяльчан магазін на колах, 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



2 комментария на “ Спяшаецца ў Талачынскім раёне да сяльчан магазін на колах ”

  1. алиса , 22 сентября 2017 , 11:28

    водка есть, ума не надо. Для полного счастья на селе именно таких мер народу и не хватает.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)
  2. сельчанин , 21 сентября 2017 , 23:13

    Частникам хотят разрешить продавать алкоголь “на селе” через магазины и автолавки.

    Министерство антимонопольного регулирования и торговли предлагает «либерализовать» продажу алкоголя в сельской местности. Так, в Беларуси намерены разрешить ИП продавать алкоголь в стационарных магазинах вне зависимости от площади торговых объектов, а юрлицам — в автолавках, сообщила начальник управления организации торговли и услуг МАРТ Виолетта Брезовская.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Выборы в местные Советы депутатов

Год науки

Наука и технологии: 2018 — 2040

Проверь себя

Мультсериал МЧС

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Сентябрь 2017
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Архив новостей