Заўсёды з радасцю сустракаюць сваіх паштальёнаў жыхары станцыі Талачын

9 апреля 2018 14:53

Паштальёна з упэўненасцю можна назваць універсальным чалавекам, без якога нельга абысціся ў сельскай мясцовасці. У любое надвор’е дастаўляе ён не толькі любімыя газеты і часопісы, лісты і паштоўкі, але і прымае плату за камунальныя паслугі, мабільную сувязь, дапамагае зрабіць іншыя плацяжы, прапаноўвае купіць некаторыя тавары. Бывае, паштальён прыносіць і лекі, калі чалавеку складана дабрацца да бліжэйшай аптэкі.

Нядаўна мы пабывалі ў паштовым аддзяленні Талачын-1, якое знаходзіцца ў невялікім драўляным будынку насупраць чыгуначнай станцыі. Літаральна некалькі месяцаў таму загадчыцай тут працавала Святлана Валер’еўна Котава. Кожны дзень на працягу амаль дзесяці гадоў яна прыязджала на працу з Коханава. Дзякуючы ёй у калектыве аддзялення склаліся дружалюбныя ўзаемаадносіны, заснаваныя на падтрымцы адно аднаго, разуменні і павазе да кліентаў.

Пасля яе звальнення загадчыцай стала працаваць Святлана Віктараўна Разумейка (на здымку пасярод). Яна імкнецца захаваць добрыя традыцыі ў калектыве і адначасова дадаць нешта сваё, індывідуальнае.

У аддзяленні заўсёды людзі. Жыхары мікрараёна прыходзяць выпісаць газеты, зрабіць плацяжы, купіць прамысловыя тавары або прадукты. Акрамя яе тут працуюць два паштальёны, якія абслугоўваюць каля 300 чалавек.

Галоўная задача паштовага аддзялення — падпіска на  перыядычныя выданні і іх дастаўка. Сярод рэспубліканскіх газет у лідарах “Советская Белоруссия”, “Комсомольская правда”, “Народная газета”. З абласных папулярнасцю карыстаецца газета “Витебские вести”. Большасць пажылых жыхароў мікрараёна выпісваюць раённую газету “Наша Талачыншчына”. Некаторым падабаюцца  газеты “Друг пенсионера”, “Семь дней”, “Знамя юности”, часопісы “Народный доктор”, “Цветок”, “Тысяча советов”, “Сваты” і інш.

Сцяжынку паштальёна Людміла Міхайлаўна Шпакава (на здымку злева) пачала пракладваць на сваёй радзіме, у вёсцы Падбярэззе. Сюды яна пераехала з мужам пасля заканчэння вучылішча пры заводзе “Хімвалакно” ў Магілёве. Добра ведаючы мясцовасць, яна хутка аб’язджала на веласіпедзе бліжэйшыя вёскі. Аддавала пошту, але выйсці з хаты не спяшалася, распытвала пажылых людзей пра дзяцей, цікавілася іх здароўем. Калі бачыла, што чалавек занямог, старалася  дапамагчы — прынесці вады, распаліць печ. Пазней, калі пачала жыць на станцыі Талачын, не пакінула разносіць пошту аднавяскоўцам, па дарозе наведвала сваіх старэнькіх бацькоў.

Цеплыню, добрыя адносіны да людзей яна захавала да цяперашняга часу. Пра гэта сведчаць сардэчныя падзякі ад людзей за яе працу, іх добрыя словы ў адрас  Людмілы. Жанчына мае падыход да людзей, умее цярпліва выслухаць, адказаць на цікавячыя пытанні. Мінула дзесяць год, як яна працуе ў паштовым аддзяленні. Кожны дзень Людміла абыходзіць вуліцу Чарняхоўскага, вуліцы і завулкі Калініна і Мічурына, Кастрычніцкую, Вакзальную, Заслонава, Чапаева і інш. Пастаянных падпісчыкаў  на ўчастку каля 150 чалавек.

Другі год робіць у аддзяленні паштальёнам Галіна Іванаўна Кузьмянкова (на здымку справа). Мы расказвалі, як палюбілася яна людзям на сваім участку, асабліва пажылым. За гэты час яна яшчэ больш заваявала іх давер. Пацікавіліся, ці не расчаравалася Галіна Іванаўна ў выбары прафесіі. Жанчына ўсміхнулася і прамовіла:

— Ні на хвіліну не шкадую. Сваю работу выконваю з душой, хоць абавязкаў у паштальёна шмат. Трэба не толькі разнесці пошту, але і прапанаваць людзям тавары, прадукты. Густы сваіх кліентаў ведаю добра. Хтосьці купляе прысмакі, а нехта просіць прынесці крупы, алей або прадметы асабістай гігіены. Па падпісцы перыядычных выданняў і продажы тавараў мы заўсёды выконваем даведзены план. Па падліках, пастаянных падпісчыкаў на маім участку налічваецца каля 140 чалавек. Спадзяюся, што іх колькасць будзе павялічвацца.

Паштальёны — асаблівыя людзі, гаваркія, абаяльныя. У іх працы, упэўнены нашы гераіні, не абысціся без такіх чалавечых якасцяў, як чуласць, міласэрнасць, цярплівасць, мудрасць.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 1.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)
Заўсёды з радасцю сустракаюць сваіх паштальёнаў жыхары станцыі Талачын, 1.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Апрель 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Март   Май »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене