У талачынскага прадаўца аўтамагазіна Алесі Хмель на кожнага чалавека хапае ўвагі, дабрыні, паразумення

24 мая 2018 14:35

Падчас кожнай паездкі па раёне сустракаеш людзей, ад размовы з якімі застаюцца добрыя ўражанні. Пра Алесю Хмель мы з дырэктарам аўтаклуба Людмілай Ждановіч пачулі яшчэ да сустрэчы з ёю ў вёсцы Крывое Воўкавіцкага сельсавета.

Некалькі чалавек разам са старэйшынай Зінаідай Іванаўнай Мядзвецкай чакалі прыбыцця аўталаўкі, якая крыху прыпазнялася. Хутка яна падышла, прадавец папрасіла прабачэння.

Аказалася, на дарозе спецыялізаваны аўтамагазін зламаўся. Прыйшлося выклікаць з райспажыўтаварыства другі аўтамабіль, перагружаць тавар і спяшацца да сваіх пакупнікоў. Пад завяршэнне абслугоўвання Алеся Міхайлаўна заўважыла, што двое старых людзей, якія жывуць непадалёку ад месца прыпынку аўталаўкі, не прыйшлі за пакупкамі. Папрасіла вадзіцеля даведацца, што здарылася.

Алеся Міхайлаўна робіць прадаўцом на маршруце шэсць гадоў. Добра ведае кожнага свайго пакупніка. Работа прадаўца аўтамагазіна не з простых. Даюцца ў знакі нашы вясковыя дарогі, не абходзіцца і без хвалявання за тавар.  Але заўсёды на кожнага чалавека хапае ўвагі, дабрыні, паразумення.

— Добрая дзяўчына Алеся, ветлівая і адказная, — так ахарактарызавала прадаўца і старэйшына вёскі Поўсціхава Лілія Навумаўна Крыжберская. — Калі папросім, дык і лекі з райцэнтра прывязе. Што паабяцае, зробіць абавязкова.

Чуць добрае слова пра людзей заўсёды прыемна. Тым больш пра службу, якая клапоціцца  пра жыхароў сяла.

Марыя ХМЯЛЮК.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Май 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене