Добрае сяброўства з кнігай: у гарадской дзіцячай бібліятэцы ў Талачыне адзначылі самых актыўных чытачоў

4 октября 2018 10:23

У гарадской дзіцячай бібліятэцы адбылося мерапрыемства, прысвечанае падвядзенню вынікаў штогадовай праграмы летняга чытання “Кніжная паляна-2018″. У акцыі прымалі ўдзел вучні 4 “А” класа сярэдняй школы №1 г. Талачына. Іх класны кіраўнік Алена Анатольеўна Касач у канцы навучальнага года прапанавала школьнікам спіс мастацкай літаратуры, якую яны павінны былі прачытаць на летніх канікулах.

У пачатку мерапрыемства загадчыца гарадской дзіцячай бібліятэкі Алена Валер’еўна Манькоўская правяла віктарыну па гэтых кнігах. Некаторыя школьнікі беспамылкова называлі імёны герояў літаратурных твораў па іх прыкметах і ўчынках. Затым адбылося ўзнагароджанне падарункамі і граматамі самых актыўных чытачоў.

Трэцяе месца заняла Віка Карпіновіч, другое падзялілі Пеця Бычко і Крысціна Віхрова. Першае месца заняла Настасся Лісоўская. Дзяўчынка з адказнасцю аднеслася да летняга задання, прачытала ўсе кнігі са школьнага спіса.

У канцы мерапрыемства Алена Валер’еўна напомніла, што кніга — лепшы сябар, запрасіла часцей наведваць бібліятэку. Яна заўважыла, што апошнім часам назіраецца павелічэнне колькасці чытачоў іх бібліятэкі сярод дзяцей. Найбольш актыўнымі чытачамі з’яўляюцца вучні малодшых класаў.

Алена СЕРАДА.

НА ЗДЫМКУ: злева направа Пеця Бычко, А. В. Манькоўская, Настасся Лісоўская, Крысціна Віхрова.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


Написать комментарий

Вы должны войти в систему, чтобы оставить комментарий.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене