Талачынская бульба карыстаецца попытам у многіх краінах

22 октября 2018 15:15

Без малога 38 тысяч тон бульбы, сабранай сёлета з палёў Талачынскага кансервавага завода, засыпана ў сховішчы прадпрыемства і паступова адгружаецца спажыўцам з розных краін.

— Асноўны пакупнік — Расія, туды адпраўляецца звычайна 90 — 95%, — расказаў начальнік бульбасховішча Дзмітрый Таутаў. — Назіраецца зацішша ў перыяд дзесяцідзённых навагодніх канікулаў, пасля зноў павялічваецца паток фур. Прыязджаюць пакупнікі і з іншых краін, у розныя гады былі малдаване, сербы, грузіны.
Адразу пасля паступлення ў сховішча бульба аўтаматызаваным і ручным спосабам ачышчаецца ад бацвіння, камення, зямлі, некандыцыйнай масы (гнілыя, зялёныя клубні).

— Зямля вывозіцца зноў на палі, каменне выкарыстоўваецца для падсыпкі з’ездаў, — растлумачыў Дзмітрый Леанідавіч. — Непрыдатная для захоўвання, а таксама зусім дробная бульба старых рэпрадукцый, якая нават на насенне не пойдзе, паступае на перапрацоўку ў крухмальны цэх.

У адну камеру захоўвання можна засыпаць каля 1500 — 1600 тон бульбы слоем да 6 з паловай метраў. Па меры паступлення заказаў камеры ўскрываюцца і пачынаецца сартаванне: што на продаж, што на насенне, што на перапрацоўку. Найбольшым попытам карыстаецца сярод аптовых пакупнікоў расфасоўка ў сеткі па 25 кілаграмаў. Ёсць таксама варыянты па 34, 20, 15, 10 кілаграмаў. Для айчынных гандлёвых сетак прапаноўваецца памытая бульба ў невялікіх (для рознічнага гандлю) поліэтыленавых пакетах.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Год малой родины

Европейские игры

75-летие освобождения Беларуси

100 лет БССР

Конкурс туристических фильмов

Ритуальные услуги

Земельные участки

Мультсериал МЧС

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Октябрь 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Архив новостей