У Варанцэвіцкую сельскую амбулаторыю за медыцынскай дапамогай звяртаюцца людзі з розных куткоў Талачынскага раёна

6 ноября 2018 11:20

У калектыве Варанцэвіцкай сельскай амбулаторыі пад кіраўніцтвам вопытнага ўрача са шматгадовай практыкай Вячаслава Іванавіча Носава працуюць пяць чалавек. За медыцынскай дапамогай сюды звяртаюцца не толькі мясцовыя жыхары, але і людзі з іншых куткоў раёна. Вячаслаў Іванавіч аднолькава ўважлівы да пажылых і маладых пацыентаў, лечыць, як кажуць, не толькі лякарствам, але і словам. Вячаслаў Іванавіч упэўнены — чалавек заўсёды павінен верыць у сябе, свае сілы, каб пераадолець хваробу.

Даўно працуе ў калектыве санітаркай Зінаіда Мікалаеўна Кавалеўская. Дзякуючы яе ўмелым рукам у амбулаторыі заўсёды чысціня і парадак. У аптэцы гаспадарыць медыцынская сястра Тамара Генадзьеўна Дзмітрачэнкава. Заўсёды гатовы даставіць урача да хворага вадзіцель хуткай дапамогі Іван Віктаравіч Хмялеўскі.

Год адпрацаваў у амбулаторыі Раман Маркаў, які закончыў аддзяленне медыцынскіх сясцёр Аршанскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа па накіраванні ад Талачынскай цэнтральнай раённай бальніцы. Медыцына — яго другая па ліку адукацыя.

Нарадзіўся і вырас Раман у Талачыне, закончыў сярэднюю школу №2, потым — Мінскі будаўнічы ліцэй. Праходзячы практыку, зразумеў, што зрабіў няправільны выбар і што будаўніцтва  не яго справа. Медыцына была для яго цікавай і блізкай. Маці Наталля Аляксандраўна працуе ў прыёмным пакоі цэнтральнай раённай бальніцы. Хлопчыку з дзяцінства падабалася назіраць за людзьмі ў белых халатах, калі бываў у яе на рабоце. Усё больш яму хацелася, як і мама, дапамагаць людзям.

У невялікім, але зладжаным калектыве амбулаторыі яго прынялі цёпла, дапамагалі зрабіць першыя самастойныя крокі ў абранай прафесіі. Назіраючы за працай сваіх калег, Раман стараецца набрацца больш вопыту. У яго абавязкі ўваходзіць выкананне медыцынскіх працэдур як у амбулаторыі, так і на доме. Акрамя таго, ён назірае за развіццём  нованароджаных дзетак. Калі хворы чалавек выклікае ўрача на дом, то Раман таксама выязджае разам з ім, аказвае дапамогу. Пасля года працы ў сельскай амбулаторыі Раман не расчараваўся ў прафесіі, наадварот, марыць працягнуць вучобу.

Алена СЕРАДА.

НА ЗДЫМКУ злева направа: Р. А. Маркаў, Т. Г. Дзмітрачэнкава, В. І. Носаў, З. М. Кавалеўская, В. І. Хмялеўскі.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



Один комментарий на “ У Варанцэвіцкую сельскую амбулаторыю за медыцынскай дапамогай звяртаюцца людзі з розных куткоў Талачынскага раёна ”

  1. Александр , 14 ноября 2018 , 16:02

    Доктор Носов отличный специалист – военный хирург…
    Специалист с большой буквы…Едут к ему не зря со всего района. Люди знают
    что приедут и он им поможет. А в Кохановскую больницу обращаться бесполезно – кадровый голод и разруха.В Толочин ехать тоже без толку.

    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0.0/5 (0 votes cast)
    VA:F [1.9.22_1171]
    Rating: 0 (from 0 votes)

Написать комментарий

This blog is kept spam free by WP-SpamFree.

ПОИСК ПО САЙТУ

Год малой родины

Ритуальные услуги

Земельные участки

Мультсериал МЧС

Дар бесценный

В мире денег

Поможем церкви!

На благое дело

Наш календарь

Ноябрь 2018
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Окт    
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Архив новостей