Слесару талачынскага элеватара Аляксандру Калеснікаву ўсе задачы па сілах і праца ў радасць

23 мая 2019 13:16

Аляксандр Калеснікаў занесены сёлета на раённую Дошку гонару другі раз, і па-ранейшаму — як слесар-рамонтнік УП “Талачынскі Элеватар-Агра”. На гэтым прадпрыемстве ён ужо 11 гадоў, знайшоў тут сябе як прафесіянал ва ўсіх адносінах: любімая справа, усе неабходныя для паспяховага выканання службовых абавязкаў умовы, добры калектыў — можна працаваць сабе на радасць і прафесійна расці.

— Я палюбіў тэхніку, а менавіта механіку, усялякае, як прынята казаць, жалеззе, з дзяцінства. Таму сам сабой, лёгка быў зроблены выбар, куды паступаць пасля школы, — у тагачаснае Коханаўскае ПТВ №173.

Малая радзіма Аляксандра — Азерцы, але цяпер ён жыве з сям’ёй (жонка і двое дзяцей) у Талачыне. Тут жа знайшоў калісьці і сваё першае працоўнае месца — тэкстыльную фабрыку. Старое, зношанае абсталяванне не давала засумаваць, але ў гэтым быў і станоўчы момант — магчымасць узбагаціць вопыт, удасканаліць майстэрства, навучыцца прымаць нестандартныя рашэнні.

— Бывала, з трох станкоў адзін збіралі, — успамінае Аляксандр, але без іроніі ці злосці, таму што ў абыходжанні з тэхнікай нічога невыканальнага, на яго думку, не існуе, трэба проста вывучаць праблему, знаходзіць прычыну паломкі і прымаць адпаведныя меры. Выйшла са строю дэталь — адрамантуй, немагчыма — замяні, няма такой — вырабі сам, калі дазваляе матэрыяльна-тэхнічная база.

Пасля закрыцця фабрыкі пайшоў наўздагад па розных прадпрыемствах, пытаючыся пра вакансіі. На першых двух яму паабяцалі перазваніць, трэцім аказаўся элеватар, і тут атрымалася сітуацыя, пра якую кажуць: “На лаўца і звер бяжыць”, слесараў не хапала, таму прынялі адразу.

Умовы працы аказаліся кардынальна іншыя: і маштабы зусім не тыя (значна большы ўчастак работы, мноства разнастайных пакуль што незнаёмых  задач), і матэрыяльна-тэхнічная база такая, пра якую раней можна было толькі марыць (усё неабходнае для працы ёсць або аператыўна пастаўляецца, пастаянна што-небудзь удасканальваецца, мадэрнізуецца). З незнаёмым абсталяваннем цяжкасцей не ўзнікла, спецыфіку дзейнасці  прадпрыемства зразумеў хутка, усе вытворчыя працэсы спасцігнуў у поўным аб’ёме. Дзякуючы тэхнічнаму ладу мыслення і атрыманым у вучылішчы ведам па-іншаму і быць не магло.

— Кожная адзінка тэхнікі забяспечваецца тэхнічным пашпартам, у якім дастаткова звестак для таго, каб зразумець, як яе ўсталяваць, эксплуатаваць і рамантаваць, — тлумачыць Аляксандр. — Галоўнае ўважліва прачытаць, каб ведаць усе прадугледжаныя вытворцам нюансы.

А дома ў вольны час Аляксандр любіць папрацаваць з металам творча — займаецца халоднай коўкай (вырабляе з жалеза ўсялякія патрэбныя ў гаспадарцы рэчы і дэкаратыўныя элементы для абуладкавання свайго падворка).

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: +1 (from 1 vote)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Май 2019
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене