Поспехамі за першае паўгоддзе вызначыліся даяркі «Каралькоў» і «Рэканструктара»
Райкам прафсаюза работнікаў АПК адзначыў падарункамі лепшых аператараў машыннага даення па выніках работы за першае паўгоддзе.
Сярод калектываў узнагароджана ферма «Брыгада №5» ААТ «Каралькі» (загадчыца Вольга Уладзіміраўна Язвінская). Надой на карову за 6 месяцаў тут склаў 2022 кілаграмы, што, паводле слоў старшыні райкама прафсаюза АПК Пільшчыкавай Т. М., з’яўляецца найлепшым вынікам у раёне.
Сярод лепшых даярак вырашана было заахвоціць Тамару Сяргееўну Гілімовіч (на здымку другая з правага боку) з УП «Племзавод «Рэканструктар» (ферма «Райцы»), якая атрымала сярэдні надой у памеры 465 кілаграмаў на карову.
НА ЗДЫМКУ: аператар машыннага даення УП “Племзавод “Рэканструктар” Бабарыка А. М., старшыня прафкама Ракава Н. П., аператары машыннага даення Грыгаровіч Г. У., Кобышава Р. П., Гілімовіч Т. С., старшыня райкама прафсаюза АПК Пільшчыкава Т. М.