Калектыў станцыі Талачын паспяхова выконвае свае функцыі ў рэспубліканскай сістэме перавозак

2 августа 2019 14:46

Камфорт, бяспека, даступны кошт білетаў — перавагі, дзякуючы якім кожны, хто мае магчымасць перамяшчацца чыгуначным транспартам, аддасць перавагу менавіта яму. Жыхарам Талачына ў гэтым сэнсе пашанцавала: і да сталіцы, і да абласнога цэнтра, і на значную адлегласць па тэрыторыі раёна можна перамяшчацца на цягніках.

— Пасажырапаток па нашай станцыі складае больш за 1000 чалавек у суткі, — расказаў напярэдадні свайго прафесійнага свята начальнік станцыі Талачын Шашута Д. А. — За першае паўгоддзе план па продажы праязных дакументаў мы перавыканалі. Прычым калі гаварыць пра прыгарадныя маршруты, то апошнім часам найбольшай папулярнасцю карыстаюцца цягнікі бізнес-класа — дзякуючы высокай хуткасці руху і больш камфортным вагонам, чым у звычайных, як мы прывыклі іх называць, электрычках.

Чыгуначны транспарт — незаменны сродак грузаперавозак. Вялікія аб’ёмы тавараў, матэрыялаў і сыравіны кругласутачна перамяшчаюцца па рэйках паміж краінамі і ўнутры іх. Неад’емнай часткай гэтай складанай сістэмы з’яўляецца і станцыя Талачын. Аператыўную дастаўку грузаў на месца прызначэння забяспечваюць, працуючы тут пазменна, 7 камерцыйных агентаў, 5 саставіцеляў цягнікоў, 6 дзяжурных па станцыі (усяго ў калектыве 26 чалавек). Калі прыбывае чарговы грузавы састаў, яго неабходна як мага хутчэй і найбольш рацыянальна размясціць — так, каб не замінаў рухацца іншым і ў той жа час каб самога яго можна было ў любы момант, пасля афармлення ўсёй дакументацыі і правядзення пры патрэбе тых ці іншых тэхнічных работ, без затрымак адправіць у далейшы шлях.

— Дзейнічаць тут патрэбна хутка і беспамылкова, — тлумачыць Дзмітрый Аляксандравіч. — Сітуацыю можна вобразна параўнаць з яздой за рулём па вялікім горадзе: ад людзей патрабуюцца мабілізаванасць увагі, пільнасць, лагічнасць і аператыўнасць прыняцця рашэнняў. Атрымальнік грузу павінен дачакацца яго ў прызначаны час у прызначаным месцы, а значыць, мы не маем права на памылку, прамаруджванне ці неабгрунтаваную паспешлівасць — ні на пуцях, ні ў кабінеце пры рабоце з дакументацыяй.

Прафесійны ўзровень работнікаў станцыі, паводле ацэнкі Дзмітрыя Аляксандравіча, дазваляе выконваць усе ўскладзеныя на калектыў задачы на высокім узроўні. У цяперашні час працуюць тут пераважна маладыя, але ўжо дастаткова вопытныя людзі, да таго ж не выпадковыя, а з адпаведнай адукацыяй і шчыра захопленыя сваёй справаю:

— Кожны з нас — на сваім месцы, якое займае ў адпаведнасці са сваёй кваліфікацыяй і асабістымі якасцямі. Хтосьці схільны да больш дынамічнай работы і імкнецца да службовага росту, да новых вышынь, камусьці па душы спакойны тэмп і прадказальнасць, дзейнасць у адпаведнасці са звыклым, нязменным алгарытмам. Чыгунка — гэта амаль ваеннае ведамства (у нас нават уніформа са знакамі адрознення, і гэта не проста дзеля прыгажосці), так што выпадковых людзей тут быць не можа. З нагоды нашага прафесійнага свята я хачу падзякаваць свайму калектыву за прафесіяналізм, старанную і зладжаную працу, а таксама пажадаць усім сваім калегам моцнага здароўя, аптымізму, поспехаў і дасягнення ўсіх мэт, якія яны вызначылі для сябе на шляху свайго прафесійнага росту.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Август 2019
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июль   Сен »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене