Талачынцы ўшанавалі земляка, пра лёс якога раней нічога не ведалі

9 декабря 2019 15:47

Амаль праз 8 дзясяткаў гадоў талачынская зямля прыняла свайго слаўнага сына, які аддаў жыццё ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на тэрыторыі Украіны. У суботу, 7 снежня, у парку «Юзэфполле» адбылося перапахаванне ў брацкую магілу астанкаў 22-гадовага салдата Васіля Аляксандравіча Белановіча, ураджэнца вёскі Поўсціхава.

Юнак загінуў у 1942 годзе ў Барвянкоўскім раёне Харкаўскай вобласці і знайшоў, як цяпер аказалася, не апошні, а перадапоші спачын на месцы тых трагічных падзей, упісаных у гісторыю пад назваю «Барвянкоўскі кацёл» (розныя крыніцы паведамляюць, што з савецкага боку ў «катле» загінулі і трапілі ў палон 270000 чалавек).

Астанкі Васіля Белановіча знойдзены сёлета ў верасні падчас усеўкраінскай пошукавай ваенна-патрыятычнай экспедыцыі «Барвянкоўскі кацёл-1942» (ідэнтыфікаваць іх удалося дзякуючы медальёну). Аддаць даніну павагі слаўнаму земляку прыйшлі жыхары горада, прадстаўнікі працоўных калектываў, навучальных устаноў, грамадскіх арганізацый, а таксама нашчадкі роду чырвонаармейца, якія і сёння жывуць на Талачыншчыне. Ад органаў улады прысутнічалі старшыня раённага выканаўчага камітэта Сяргей Валер’евіч Ягораў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Георгій Георгіевіч Мурашка і іншыя службовыя асобы з ліку раённай адміністрацыі, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Генадзій Міхайлавіч Ягораў. Астанкі салдата і яго асабістыя рэчы (лыжка, гузікі, рэшткі папругі) даставіла ў Талачын усеўкраінская грамадская арганізацыя «Саюз “Народная памяць”».

— Выказваем шчырую падзяку пошукаваму атраду арганізацыі «Саюз “Народная памяць”» і асабіста яе старшыні Жылкіну Яраславу Аляксандравічу за вялікую работу па ўвекавечанні памяці абаронцаў Радзімы, сярод якіх нямала і нашых землякоў, — звярнуўся да ўкраінскіх гасцей у ходзе мітынгу кіраўнік раёна. — Вы свята захоўваеце памяць і не словам, а справаю вяртаеце салдатаў з небыцця.

— Мы схіляем галовы перад памяццю тых, хто адстаяў свабоду і незалежнасць нашай краіны, — адзначыў у сваім выступленні Ягораў Г. М. — Вечная слава і памяць усім, хто паклаў свае жыцці на алтар Вялікай Перамогі.

Старшыня арганізацыі «Саюз “Народная памяць”» паведаміў некаторыя дэталі, звязаныя з ідэнтыфікацыяй асобы Васіля Белановіча:

— Знойдзены быў у няўлічаным воінскім пахаванні. Побач з ім знаходзілася 11 яго таварышаў. На сённяшні дзень вызначаны пакуль што толькі ён, Белановіч Васіль Аляксандравіч.

У апошні шлях Васіль Белановіч быў праведзены з выкананнем усіх воінскіх, свецкіх і рэлігійных абрадаў: хвіліна маўчання, духавы аркестр, малітва, салют, ускладанне гірлянды (з яловых галін), вянкоў і кветак. Мы мала што ведаем пра Васіля Белановіча, але адчувалі яго прысутнасць і сваё адзінства з ім, сваім земляком, які аддаў жыццё за нашу будучыню і, дзякуючы старанням нашых украінскіх сяброў, пасля доўгага расстання нарэшце вярнуўся да нас.

Сяргей Абрамовіч.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
Талачынцы ўшанавалі земляка, пра лёс якога раней нічога не ведалі, 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Декабрь 2019
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Ноя   Янв »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене