Талачынскія праекты — у ліку пераможцаў абласнога конкурсу экскурсійных маршрутаў

21 января 2020 16:41

Валерыя Бобышава (злева) і Аліна Зевакова.

У снежні мінулага года ў Віцебскім абласным палацы дзяцей і моладзі прайшоў абласны конкурс на лепшы экскурсійны маршрут «Нашчадкі традыцый», у якім прымалі ўдзел вучні ўстаноў адукацыі вобласці. На суд журы было вынесена 97 праектаў у розных намінацыях.

Наш раён на конкурсе быў прадстаўлены двума праектамі. Адзін з іх  распрацаваны на базе Талачынскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі вучаніцай сярэдняй школы №3 г. Талачына Валерыяй Бобышавай пад кіраўніцтвам Веранікі Сяргееўны Бобышавай. Гэта паломніцкі экскурсійны маршрут «Талачыншчына праваслаўная». Ён знаёміць экскурсантаў з аб’ектамі праваслаўя, якія знаходзяцца на талачынскай зямлі. Паломніцкая паездка дае цудоўную магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй, архітэктурай, іканапісам праваслаўнай спадчыны нашага раёна. Улічваючы духоўна-асветніцкую і адукацыйную функцыю паломніцтва, праграма маршрута распрацаваная такім чынам, каб расказаць паломнікам аб гісторыі, архітэктуры і культурным прызначэнні найбольш цікавых мясцін, якія сустракаюцца на шляху маршрута.

Другі праект экскурсійнага маршрута быў распрацаваны вучаніцай Забалацкай сярэдняй школы Алінай Зеваковай пад кіраўніцтвам Рымы Браніславаўны Кітаёвай. Ён уяўляе сабой этнамаршрут «Праз прызму гісторыі» і знаёміць экскурсантаў з асаблівасцямі фарміравання і развіцця розных відаў народных рамёстваў Талачынскага раёна. Адна з задач гэтай экскурсіі — абудзіць жаданне экскурсантаў да далейшых падарожжаў па малых гарадах і населеных пунктах Беларусі.

У адным і другім маршруце распрацаваныя тэхналагічныя карты, электронныя даведнікі, тэкст экскурсавода, а таксама выданы брашуры з поўным апісаннем маршрута, фотаздымкі.

Па выніках конкурсу абедзве работы былі адзначаны дыпломамі I cтупені ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама. Па словах кіраўнікоў праектаў, работа па распрацоўцы экскурсійных маршрутаў будзе працягнута.

Найбольш актуальным у цяперашні час з’яўляецца віртуальны турызм, які дазваляе не выходзячы з дома пазнаёміцца са знакамітымі мясцінамі горада, вёскі, раёна. Такія падарожжы не патрабуюць столькі сродкаў, колькі рэальныя турыстычныя падарожжы. У Раённым цэнтры дзяцей і моладзі распачалася работа па распрацоўцы і ўкараненні такіх праектаў. Распрацоўваецца электронны даведнік для віртуальнага падарожжа па горадзе Талачыне і Талачыншчыне. У яго будуць уваходзіць маршруты «Талачыншчына праваслаўная», «Падарожжа па парках», «Талачыншчына транспартная», «Помнікі прыроды», «Нашы землякі», «Талачыншчына ў гады вайны», «Каталог воінскіх пахаванняў і помнікаў славы» і іншыя. У віртуальны даведнік увойдуць і матэрыялы конкурсных работ, высока адзначаныя журы.

Алена СЕРАДА.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
Талачынскія праекты — у ліку пераможцаў абласнога конкурсу экскурсійных маршрутаў, 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Январь 2020
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Дек   Фев »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене