Коханава прывітала Масленіцу кірмашом, песнямі і танцамі (+фота)

25 февраля 2020 14:37

Масленічны тыдзень стартаваў учора, але яшчэ напярэдадні яго, у мінулую суботу, у Коханаве прайшло маштабнае святочнае мерапрыемства, прысвечанае сустрэчы Зімы з Вясною.

Уздоўж цэнтральнай плошчы мікрараёна разгарнуўся кірмаш. Тут можна было набыць што-небудзь для гаспадаркі, выбраць падарунак для каго-небудзь, а таксама пачаставацца.

Самаварам з нізкаю баранкаў, блінамі і мноствам самых разнастайных кандытарскіх вырабаў прываблівала прахожых гандлёвая кропка УП «Талачынскі Элеватар-Агра». Рамеснікі з Віцебска прапанавалі ўсялякія гаспадарчыя рэчы і элементы адзення ручной работы: драўляны посуд, плеценыя кашы і куфэркі, сувеніры, вязаныя шкарпэткі, пальчаткі, шалікі і інш.

Артысты мясцовага Дома культуры на працягу дзвюх гадзін забаўлялі коханаўцаў песнямі, а таксама далі ўсім дарослым і дзецям магчымасць паўдзельнічаць у рытуале на прыцягненне ўдачы — прайсці пад музыку ў своеасаблівым карагодзе, трымаючыся, нібыта за прамень Сонца, за адну са стужак, прымацаваных да ўзнятага на шэст кола. Традыцыйны для масленічных сцэнарыяў матыў барацьбы паміж Зімой і Вясной гэтым разам адсутнічаў: ніхто з персанажаў не скардзіўся на халады, а поры года, змяняючы адна другую, сустрэліся і развіталіся ветліва.

Улічваючы незвычайна мяккі характар сёлетняй кліматычнай зімы, можна пажадаць, каб коханаўскае свята стала сімвалічным і хутчэй насталі ясныя, цёплыя дні.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Февраль 2020
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Янв   Март »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
242526272829  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене