Талачынскія работнікі падатковых органаў выкарыстоўваюць і ўзбагачаюць 30-гадовы вопыт сваіх калег

10 июля 2020 16:07

Для работнікаў падатковай сістэмы Рэспублікі Беларусь, якія заўтра адзначаць сваё прафесійнае свята, сёлетні год юбілейны. У красавіку 1990 года заснавана Галоўная дзяржаўная падатковая інспекцыя БССР, і гэтая падзея стала адпраўной кропкай на шляху, які ў рэшце рэшт прывёў да з’яўлення сённяшняга Міністэрства па падатках і зборах.

У падатковай службе нашага раёна (Упраўленне па рабоце з плацельшчыкамі па Талачынскім раёне Інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Аршанскім раёне) працуюць 5 спецыялістаў. На працягу апошніх гадоў гэтая лічба застаецца нязменнаю. Колькасць падаткаплацельшчыкаў таксама даволі ста-більная, вагаецца павольна: у мінулым годзе іх, як паведаміла начальнік упраўлення Алена Іванаўна Шэбека, было 13477 (12799 фізічных асоб, 323 юрыдычныя, 355 ІП), сёлета — 13954 (13259 фізічных асоб, 315 юрыдычных і 380 ІП).

За мінулы год, паводле слоў нашай субяседніцы, упраўленнем прынята ў кансалідаваны бюджэт 28846135 рублёў падаткаў (8003638 — у рэспубліканскі, 20842497 — у мясцовы). Гэтая сума больш чым на 2 мільёны перавышае пазамінулагоднюю (за 2018 год у кансалідаваны бюджэт паступіла 26678982 рублі). За першае паўгоддзе 2020-га паступленні склалі 14153648 рублёў (4435050 у рэспубліканскі бюджэт і 9718598 у мясцовы) — у параўнанні з аналагічным папярэднім перыядам таксама назіраецца станоўчая дынаміка (за першае паўгоддзе 2019 года паступленні ў кансалідаваны бюджэт склалі 11117469 рублёў).

Сёлетнія сумы маглі б атрымацца і яшчэ большымі, але сацыяльна-эканамічнае жыццё рэспублікі негатыўным чынам скарэкціравала сусветная каронавірусная паніка: многія краіны, панацягваўшы на ўсіх без разбору маскі ды пальчаткі, пазачыняліся на каранцін, і ў такіх абставінах 24 красавіка Прэзідэнтам Беларусі быў падпісаны Указ №143 «Аб падтрымцы эканомікі», якім, акрамя ўсяго, прадугледжаны некаторыя падатковыя паслабленні для асобных катэгорый плацельшчыкаў (адтэрміноўка, растэрміноўка, падатковы крэдыт, змяншэнне сумы падатку). Адпаведнымі льготамі ў Талачынскім раёне скарысталіся 120 індывідуальных прадпрымальнікаў, 55 фізічных асоб і 1 юрыдычная: звярнуўшыся ў падатковую інспекцыю, яны былі вызвалены ад выплаты падаткаў на сумы 14272, 2803 і 620 рублёў адпаведна.

30 гадоў — дастатковы тэрмін для фарміравання дасканалай, добра адладжанай сістэмы работы па тым ці іншым напрамку. Не выключэнне і падатковая сфера. Утвораная ў 1990-м падатковая інспекцыя БССР некалькі разоў змяняла свой статус і ведамасную падпарадкаванасць (ад Мінфіна БССР перайшла да Кабміна Рэспублікі Беларусь, пасля стала камітэтам пры Урадзе, і нарэшце — міністэрствам), але, зразумела, кожны раз дзейнасць падатковых органаў не пачыналася з чыстага ліста, а працягвалася на аснове здабытага раней вопыту.

— У нас, на раённым узроўні, таксама ніколі не перарывалася традыцыя зберажэння і эфектыўнага выкарыстання папярэдніх здабыткаў, — гаворыць Алена Іванаўна. — Малодшыя калегі вучыліся ў старэйшых, старэйшыя ахвотна дзяліліся вопытам, і дзякуючы гэтаму наша інспекцыя паспяхова выконвала свае функцыі, нават уваходзіла па выніках работы ў лік лідараў сярод інспекцый Віцебскай вобласці, перамагала ў спаборніцтвах. Сёння тут таксама працуюць прафесіяналы, працягвальнікі лепшых традыцый нашага калектыву. Мы ўсе з удзячнасцю ўспамінаем сваіх ветэранаў, якія застаюцца для нас прыкладам прафесіяналізму і адказных адносін да працы, і напярэдадні свята жадаем ім моцнага здароўя, дабрабыту, доўгіх гадоў жыцця. А цяперашнім сваім калегам я хачу пажадаць заўсёды захоўваць бадзёры настрой, прыходзіць на працу з задавальненнем, заставацца энергічнымі, неабыякавымі і дастойна рабіць уклад у забеспячэнне функцыянавання падатковай сістэмы краіны на ўзроўні Талачынскага раёна.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

Все новости

Другие статьи рубрики

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Июль 2020
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Июнь   Авг »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене