Работа Коханаўскага сельвыканкама з насельніцтвам прызнана эфектыўнаю

14 сентября 2020 12:42

У сераду ў Коханаўскім сельвыканкаме абмеркаваны праблемы жыцця-дзейнасці падведамасных яму населеных пунктаў і вызначаны напрамкі работы па задавальненні патрэб насельніцтва на бліжэйшую перспектыву. Мерапрыемства прайшло пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Мурашкі Г. Г. з удзелам старшыні райвыканкама Лындзіна А. М., а таксама кіраўнікоў або іншых службовых асоб аддзелаў райвыканкама і прадпрыемстваў раёна, у кола абавязкаў якіх уваходзіць вырашэнне тых ці іншых пытанняў жыццезабеспячэння.

У пачатку нарады выконваючы абавязкі старшыні Серкавіцкага сельвыканкама Грыгаран А. С. зрабіў справаздачу аб выкананні даручэнняў, да-дзеных у ходзе аналагічнай нарады 25 жніўня па выніках работы са зваротамі жыхароў населеных пунктаў Серкавіцкага сельсавета.

Старшыня Коханаўскага сельвыканкама Барышаў М. Я. у агульных рысах азнаёміў прысутных са становішчам на тэрыторыі свайго Савета, прааналізаваўшы занятасць грама-дзян, распаўсюджанасць асабістых падсобных гаспадарак, жыллёва-камунальныя праблемы, функцыянаванне сацыяльнай сферы, пытанні добраўпарадкавання і іншыя аспекты.

З дакладам аб рабоце па забеспячэнні правапарадку на тэрыторыі населеных пунктаў Коханаўскага сельсавета выступіў начальнік РАУС Хаўраторвіч М. С. Ён, у прыватнасці, адзначыў, што з пачатку года адбыўся рост колькасці злачынстваў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, але толькі па артыкулах, па якіх раней крымінальныя справы ў адносінах да жыхароў сельсавета не ўзбуджаліся (урэзка ў нафтаправод, супра-ціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў, махлярства і інш., усяго на 10 злачынстваў больш, чым за аналагічны леташні перыяд). У сувязі з гэтым старшыня райсавета дэпутатаў выказаў меркаванне пра неабходнасць узмацнення прафілактычнай работы мясцовай улады сумесна з органамі ўнутраных спраў.

Была разгледжана ў ходзе пасяджэння незразумелая сітуацыя з якасцю хлеба ў аўталаўках Сенненскага філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства. Скаргі на чэрствы сенненскі хлеб паступалі ад насель-ніцтва раёна даўно, у сувязі з чым летам гэтае пытанне было пастаўлена Талачынскім райвыканкамам перад кіраўніцтвам аблспажыўтаварыства — і сітуацыя палепшылася. Але цяпер, як відаць, праблема ўсплыла зноў. У прыватнасці, Мурашка Г. Г. расказаў пра такі факт, калі дата на ўпакоўцы хлеба значыцца сённяшняя, але сам ён чэрствы, нібыта праляжаў некалькі дзён. Запрошаныя на пасяджэнне прадстаўнікі Сенненскага філіяла аблспажыўтаварыства растлумачыць прычыну праблемы не змаглі — толькі запэўнілі, што самі асабіста кантралююць працэсы вырабу, упакоўвання і адгрузкі прадукцыі і пры гэтым ніякіх парушэнняў не назіраюць. Па выніках абмеркавання сітуацыі ім указана на неабходнасць больш дэтальнага яе вывучэння з мэтай недапушчэння падобных выпадкаў.

Падводзячы вынікі сустрэчы, старшыня райсавета дэпутатаў звярнуў увагу на такія найбольш актуальныя ў бліжэйшы час задачы, як актывізацыя работы па зносе безгаспадарных дамоў (асабліва ў прыдарожных вёсках: Астрашапкі, Рэчкі і інш.), увядзенне ў сельгасабарот закінутых прыся-дзібных участкаў, грэйдзіраванне і падсыпка дарог, устаноўка ўказальнікаў населеных пунктаў і некаторыя іншыя. Некаторыя з іх вырашаюцца ў рабочым парадку, для вырашэння іншых неабходна ўзмацніць намаганні па тых ці іншых напрамках.

— З улікам таго, што Коханаўскі сельсавет самы вялікі ў Віцебскай вобласці, работу старшыні сельвыканкама можна прызнаць здавальняючай, — выказаў меркаванне Георгій Георгіевіч.

Старшыня райвыканкама падтрымаў гэтую ацэнку:

— Некаторыя складанасці назіраюцца, але ў цэлым кіраўніцтва сельвыканкама выконвае свае функцыянальныя абавязкі па рабоце з насельніцтвам.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Сентябрь 2020
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене