«Бульба сёння, бульба ўчора, а без бульбы проста гора!»

25 октября 2020 19:46

Другі год запар у аграгарадку Варанцэвічы праходзіць свята «Бульба сёння, бульба ўчора, а без бульбы проста гора!».

Бульбу нездарма называюць другім хлебам. Бадай што няма такога прадукту, акрамя бульбы, з якога можна было б прыгатаваць столькі смачных і карысных для здароўя страў. Без бульбы не абыходзяцца не толькі ў будныя, але і ў святочныя дні. У нашай краіне аддаюць заслужаную павагу гэтай культуры з Паўднёвай Амерыкі, якая так прыжылася, што стала брэндам Беларусі. Нават тэмпераментны беларускі танец так і называецца — «Бульба».

Раённы Дом рамёстваў славіцца сваімі майстрамі. Яны прадставілі на выстаўцы-продажы сувеніры, зробленыя ў народным стылі.

Установы культуры раёна прапанавалі гасцям свята мноства страў, у склад якіх уваходзіць бульба. Вараная і смажаная, печаная і цёртая, тоўчаная і сушаная, тушаная і фаршыраваная, яна прыйшлася даспадобы гасцям. Гаспадыні шчодра частавалі іх, дзяліліся рэцэптамі, расказвалі цікавые звесткі пра бульбу, пелі песні і частушкі пра яе.

Кожная установа культуры старалася не толькі багата і прыгожа аздобіць стол, але і здзівіць бульбянымі прысмакамі. Народны клуб нацыянальнай кухні «Пачастункі з Варанцэвіч» добра вядомы жыхарам і гасцям райцэнтра па раённых мерапрыемствах. На гэты раз гаспадыням з сельскага Дома культуры актыўна дапамагала частаваць гасцей весялуха «Бульба».

Ніводнае раённае свята не абыходзіцца без багатага стала са Славенскага сельскага Дома культуры. І на гэты раз члены аматарскага аб’яднання «Сям’я» прывезлі свае «фірменныя» стравы — цярцюху славенскую, драчону з грыбамі, бульбяныя піражкі, пражаніну… Арыгінальныя стравы былі і на сталах Усвіжбукскага, Серкавіцкага, Райцаўскага і Звяняцкага сельскіх Дамоў культуры і Азерацкага клуба. Народны тэатр гульні «Балаболы» Коханаўскага гарпасялковага Дома культуры здзівіў фаршыраванай і запечанай у фользе бульбай, піражкамі з тоўчанай бульбы і багатай выстаўкай вырабаў з яе і іншых вырашчаных на агародзе і ў садзе культур. Прадстаўленне сваіх страў «Балаболы» завяршылі салютам з шарыкаў у гонар бульбы. Было шумна, але бяспечна. Тым больш, што супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у чарговы раз правялі гутарку з удзельнікамі свята па супрацьпажарнай бяспецы падчас асенне-зімняга ацяпляльнага сезона.

Якое свята без песень! Яны гучалі са сцэны сельскага Дома культуры, аформленай пад вясковы пакой. Варанцэвіцкія культработнікі правялі з гледачамі конкурсы, хто хутчэй збярэ ў кашы бульбу, пачысціць яе.

Старшыня Воўкавіцкага сельвыканкама Ірына Шумай падзякавала ўсім удзельнікам свята за цікавае мерапрыемства. Яна адзначыла, што гэтага дня чакалі, рыхтаваліся да яго. Выказала надзею, што ў наступны год у Варанцэвічы завітае больш гасцей з іншых населеных пунктаў. Тут жывуць добразычлівыя людзі. Ірына Васільеўна аб’явіла падзяку сельскага выканаўчага камітэта калектыву Варанцэ-віцкага дзіцячага сада, сем’ям Секушэнкаў, Дзмітрычэнкаў і Баркоўскіх за іх удзел у правядзенні суботнікаў, навядзенні і падтрыманні парадку на асабістых падвор’ях. Адзначыла ролю старэйшыны аграгарадка Наталлі Назаранкі, якая актыўна ўдзельнічае ва ўсіх мерапрымствах і ў тым ліку ў свяце бульбы.

Марыя ХМЯЛЮК.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 6.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: -1 (from 1 vote)
«Бульба сёння, бульба ўчора, а без бульбы проста гора!», 6.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Октябрь 2020
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Сен   Ноя »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене