Талачын святкуе Дзень Перамогі

9 мая 2022 16:06

Памнажаючы стараннай працаю свой дабрабыт і радуючыся жыццю пад мірным небам, мы абавязаны памятаць пра подзвіг савецкіх людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны, захоўваць і перадаваць памяць пра гэты подзвіг наступным пакаленням — з такім напамінам звярнуўся сёння старшыня раённага выканаўчага камітэта Алег Лындзін да ўдзельнікаў мітынгу каля помніка «Вызваленне».

— 9 Мая — гэта дзень нашай агульнай памяці, памяці пра тых, хто ішоў насустрач смерці дзеля жыцця і свабоды сваёй Радзімы, пра тых, хто набліжаў Вялікую Перамогу гераічнай працаю ў тыле, — паведаміў Алег Міхайлавіч, гаворачы пра значэнне Дня Перамогі ў духоўным жыцці народа. — Пра гэты дзень, пра Перамогу, у суровыя ваенныя гады марылі мільёны нашых людзей, мільёны нашых грамадзян жылі надзеяй і з гэтай надзеяй паміралі.

— Гісторыя чалавецтва — гэта гісторыя вялікіх ці малых войнаў, але Вялікая Айчынная вайна вызначылася найвялікшай разбуральнасцю і самымі вялікімі ахвярамі, — адзначыў у ходзе мітынгу заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, ганаровы грамадзянін Талачына, дырэктар Талачынскага кансервавага завода Анатоль Анюхоўскі. — Гэта была вайна не толькі гітлераўскай Германіі, гэта была вайна аб’яднанай Еўропы, як мы сёння яе называем, супраць нашай маладой сацыялістычнай дзяржавы. Супраць нас ваявалі арміі і дывізіі многіх еўрапейскіх краін: румынскія, італьянскія, іспанскія, дацкія, французскія, галандскія, чэшскія, польскія… Гэта была вайна на знішчэнне савецкага народа, у склад якога ўваходзілі і беларусы. Планам «Ост» прадугледжвалася знішчэнне 75 % насельніцтва і ператварэнне 25 % у рабоў. Таму перад нашым народам стаяў выбар: перамагчы ці памерці. І мы перамаглі!

На мітынгу, які адбыўся сёння ў парку «Юзэфполле», выступілі старшыня раённага Савета дэпутатаў Георгій Мурашка і благачынны цэркваў Талачынскага раёна Аляксандр Лазука.

Іншыя падрабязнасці — у бліжэйшым нумары газеты. Глядзіце таксама фрагменты сённяшніх урачыстасцей і пазаўчарашняга аўтапрабегу ў відэароліку.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 10.0/10 (1 vote cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)
Талачын святкуе Дзень Перамогі, 10.0 out of 10 based on 1 rating

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Май 2022
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене