Маладыя спецыялісты Талачынскай ЦРБ сустрэнуць Дзень сям’і ў новых кватэрах

13 мая 2022 15:18

Сёння каля першага пад’езда нядаўна пабудаванага ў Талачыне дома № 4 па вуліцы Будаўнікоў адбылася цырымонія ўручэння ключоў сем’ям маладых спецыялістаў Талачынскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Арэндныя кватэры атрымалі ўрач-анестэзіёлаг Юрый Уладзіміравіч і ўрач агульнай практыкі Таццяна Андрэеўна Панчанка, урач-хірург Данііл Уладзіміравіч і выпускніца Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (цяпер праходзіць інтэрнатуру ў Віцебску) Дар’я Сяргееўна Антончык. Для кагосьці з іх Талачын з’яўляецца родным горадам (у прыватнасці, Юрый і Данііл працягваюць медыцынскія дынастыі Талачынскай ЦРБ), а для кагосьці, магчыма, яшчэ не паспеў ім стаць, але цяпер для гэтага ёсць усе перадумовы, галоўныя з якіх — прэстыжная праца і добрае жыллё.

Урачыстасць была прымеркавана да Міжнароднага дня сям’і, які маладыя людзі сустрэнуць 15 мая ўжо ў сваім, асобным сямейным кутку, з’яўляючыся яго паўнапраўнымі і адзінымі гаспадарамі. Ключы навасёлам уручыла з віншаваннямі і добрымі пажаданнямі намеснік старшыні райвыканкама, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Іна Сцяпанаўна Галубкова. Да віншаванняў далучыліся калегі маладых медработнікаў разам з галоўным урачом раённай бальніцы Аляксеем Дзмітрыевічам Вішнеўскім, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Васільеўна Валевіч.

— Падтрымка сям’і, падтрымка маладых спецыялістаў — важныя напрамкі дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі, — паведаміла Іна Сцяпанаўна, звяртаючыся да прысутных. — На ўсіх узроўнях у рэспубліцы праводзіцца вялікая работа, накіраваная на задавальненне патрэб моладзі, сведчаннем чаму з’яўляецца і наша сённяшняя сустрэча з такой прыемнай нагоды.

Іна Сцяпанаўна пажадала навасёлам застацца ў раёне і плённай працай услаўляць сваю малую радзіму і Рэспубліку Беларусь, а таксама выказала спадзяванне, што яны не адзіныя, каму пашчасціла вырашыць сваё жыллёвае пытанне, і ў нас будуць і надалей замацоўвацца новыя маладыя спецыялісты.

Сяргей АБРАМОВІЧ.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Май 2022
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене