Пляжы Талачына і Коханава рыхтуюцца да купальнага сезона (+відэа)

19 мая 2022 15:46

З сённяшняга дня ў Коханаве на беразе Сакалянкі пачаў працаваць пост Таварыства выратавання на водах, а ў Талачыне (рэчка Рагачоўка, недалёка ад крухмальнага цэха кансервавага завода) ён функцыянуе ўжо з 15 мая.

Купальны сезон, паведаміў кіраўнік раённай структуры таварыства Аляксей Пучэнка, афіцыйна адкрыецца 1 чэрвеня. У цяперашні час тэмпература вады, як і паветра, нізкая — загараць і купацца немагчыма. На пляжах ажыццяўляецца навядзенне парадку: персанал выратавальных пастоў фарбуе абсталяванне, размяшчае наглядную агітацыю, а сёння вадалазы Аршанскай выратавальнай станцыі абследавалі дно вадаёмаў у зоне талачынскага і коханаўскага пляжаў, ачысцілі яго ад прадметаў, якія маглі б траўмаваць людзей.

Аляксей Пучэнка заклікае ўсіх выконваць на вадаёмах правілы бяспекі, купацца толькі ў прызначаных для гэтага спецыяльна абсталяваных месцах (у нашым раёне гэта вышэйзгаданыя пляжы на Рагачоўцы і Сакалянцы).

Падрабязнасці — у адным з бліжэйшых нумароў газеты. А ў роліку на нашым ютуб-канале глядзіце эпізоды работы вадалазаў.

Сяргей АБРАМОВІЧ.


VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники

Метки:



.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Май 2022
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Апр   Июнь »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене