Іван Шамякін перадаў эстафету Канстанціну Вераніцыну

8 сентября 2022 22:36

У мінулую суботу і нядзелю ў Добрушы (Гомельская вобласць) прайшоў штогадовы фестываль, прымеркаваны да Дня беларускага пісьменства (першая нядзеля верасня). Наступным разам, 2-3 верасня 2023 года, свята плануецца правесці на Віцебшчыне, у Гарадку.

«Гэтае свята стала сапраўды народным, сімвалам адзінства славян, умацавання духоўных каштоўнасцей, якія вучаць памятаць пра свае вытокі, шчыра любіць родны край i паважаць продкаў. Менаві-та пісьменства з’ядноўвае мінулае, цяперашняе і будучыню, зберагаючы, як найвялікшы скарб, сувязь пакаленняў», — гаворыцца ў тэксце віншавання, якое накіраваў удзельнікам фестывалю Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка.

На аб’яднальным значэнні свята акцэнтаваў увагу і старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко ў ходзе цырымоніі ад-крыцця фестывалю:

— Свята набывае асаблівае гучанне ў Год гістарычнай памяці, калі мы праз свае карані і магутныя духоўныя крыніцы рухаемся да ўмацавання адзінства беларускага народа.

Фестываль сабраў мноства гасцей, у тым ліку і з-за межаў краіны.

— Колькі людзей сёння ў Добрушы! Відавочна, гэта не толькі жыхары гэтага гарадка і Гомеля, — падзяліўся ўражаннямі старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Карлюкевіч. — Прыехалі госці з усіх рэгіёнаў краіны і Мінска. Думаю, яны застануцца задаволенымі і атрымаюць асалоду ад суда-кранання з мастацтвам — мастацтвам кнігі, мастацтвам песні і іншымі яго відамі, якіх тут паказана вельмі шырокая палітра. Важна паказаць моладзі, што кніга выходзіць, што яна ёсць, яна жывая, што папяровая кніга яшчэ не страціла сваіх пазіцый. Больш за тое, творы беларускіх аўтараў чытаюць і за мяжою, іх пера-кладаюць.

— У Добрушы я не ўпершыню, але сёння ён проста паўстаў ва ўсёй прыгажосці, так пераўтварыўся за кароткі тэрмін. Ён наблізіўся да еўрапейскага ўзроўню, але пры гэтым не страціў свайго адметнага аблічча. Добруш называюць беларускай Венецыяй, але, думаю, італьянцы пазайздросцілі б яго ўнікальнаму каларыту. Усё так цудоўна, што дух захоплівае, — выказалася расійская госця, Таццяна Дабрадзей з горада Злынка.

Добрушскі раён — ра-дзіма народнага пісьменніка БССР Івана Шамякіна. Адным з пунктаў праграмы святочных мерапрыемстваў у Добрушы стала адкрыццё помніка гэтаму пісьменніку. З Гарадоччынай, якой выпала сустракаць гасцей на наступны Дзень беларускага пісьменства, таксама звязана імя літаратурнай славутасці, толькі ўжо XIX стагоддзя: на тэрыторыі гэтага раёна нарадзіўся Канстанцін Вераніцын, якога большасць літаратуразнаўцаў прызнае аўтарам паэмы «Тарас на Парнасе» (доўгі час яна лічылася ананімнаю і прыпісвалася іншым асобам).

— Вялікі гонар не толькі быць на гэтым свяце, але і прымаць такую ганаровую эстафету на радзіме Канстанціна Вераніцына — аўтара вядомай паэмы «Тарас на Парнасе», — паведаміў, прымаючы ў Добрушы вымпел Дня беларускага пісьменства, старшыня Гарадоцкага райвыканкама Пётр Карабач.

Паводле матэрыялаў БелТА.

VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
VN:F [1.9.22_1171]
Rating: 0 (from 0 votes)

Поделиться в соц. сетях

Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники


.

ПОИСК ПО САЙТУ

Всебелорусское народное собрание

Год качества

К 80-летию освобождения Беларуси

«Лица Победы»

Наш календарь

Сентябрь 2022
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
« Авг   Окт »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Архив новостей

Ритуальные услуги

Есть проблемы? Вам сюда!

Мы в Facebook

Наши видео

Мы в Telegram

Мы на Яндекс-Дзене